Сусветная змова

Палітыка

Сусветная змова

7 лютага 2014 а 12:30

Пра сусветную жыда-масонскую змову я даведаўся яшчэ ў Маскве, калі толькі паступіў у Літінстытут. Перад тым я пражыў 20 гадоў у Львове – легендарным гняздзе крыважэрных бандэраўцаў і генетычных антысэмітаў. Аднак ніхто чамусьці так і не адкрыў мне там той жахлівай таямніцы. А прасьвяціў мяне аднакурснік з Ульянаўска з характэрным рускім прозвішчам Астапенка. Ён ведаў абсалютна ўсё пра інтрыгі "пэўных сіл", якія захапілі ўжо цэлую Амерыку, закілзалі Еўропу і аблытвалі цяпер сіянісцкімі шчупальцамі безабаронную Расею. "Мы, славяне, должны держаться вместе!" – пераконваў мяне ён, маючы на ўвазе неабходнасць адзінства падвохаў маленькага памянёныя народа. У канцы выняў казырную карту – схему маскоўскага метрапалітэна. "Смотри! Видишь?! Вот — шестиугольная звезда".Схема была густа спярэшчаная рознымі лініямі, таму разглядзець сярод іх, у прынцыпе, можна было што заўгодна. "И это еще не все! Вот эта линия, видишь, проходит под самым Кремлем. Чтобы все сразу взорвать!" Больш я гэтага славянскага пабраціма, на шчасце, не сустракаў. Затое ледзь ці не штодня сустракаю іншых, падобных, якія ўцюхіваюць мне то пра натаўскіх снайпераў, якія страляюць па дэманстрантах з гатэлю "Днепр", то пра "замежных агентаў", што прыбралі да рук усе непадуладныя Януковічу грамадскія арганізацыі, то пра галічанаў – "маленькі народ", які паволі, аказваецца, акупуе ўсю Украіну. Аднаго армянскага "галічаніна" нашыя мясцовыя астaпенкавы ўжо застрэлілі. Аднаго беларускага "галічаніна" – таксама. Калі "галічане" – гэта ўсе, хто ненавідзіць сённяшніх ўладных астапенкавых, то і я, валынянін, павінен да іх запісацца. Да жыда-масонаў я запісаўся яшчэ тады, у Маскве.