Памяці Віталя Сіліцкага: Калекцыя паліталагічных даследаванняў і аналітычных артыкулаў (акцыя завершаная)

Грамадзтва

Памяці Віталя Сіліцкага: Калекцыя паліталагічных даследаванняў і аналітычных артыкулаў (акцыя завершаная)

10 ліпеня 2014 а 20:44

Тры гады назад ад нас сыйшоў заснавальнік і шматгадовы дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі. За гэты час беларуская супольнасць так і не змагла сплаціць доўг перад гэтым цудоўным чалавекам  і геніяльным палітолагам, роўных якому бадай не было ў Беларусі ў першае дзесяцігоддзе XXI ст. За гэты час  не выдадзена яго ніводнай кнігі, хоць адпаведных матэрыялаў набярэцца прынамсі на пяць тамоў. Каб запоўніць гэты прабел, "ARCHE" прапануе вашай увазе калекцыю артыкулаў і даследаванняў, чый агульны аб’ём каля  350 старонак. Адметнасць прапановы палягае ў тым, што яны выдадзеныя не адной кнігай, а расцярушаныя ў 13 маладаступных цяпер выданнях. Ніжэй мы даём пералік тэкстаў з калекцыі ў храналагічным парадку: 1. Эканамічная палітыка Лукашэнкі. Змест: – Уводзіны; – Фармаванне антырынкавых эканамічных падыходаў у постсавецкі перыяд; Чаму папулізм? Падабенства і адрозненні паміж беларускім і лацінаамерыканскім досведам;  Эканамічная палітыка беларускага ўраду за Кебічам;  Прыход Лукашэнкі;  Эканоміка і выбарчая кампанія;  Перыяд палавіністых рэформаў;  Атака на рэформы: аслабленне макраэканамічнай дысцыпліны і наступ на банкаўскі сэктар;  Спыненне прыватызацыі;  Знішчэнне прыватнага сектару эканомікі;  Вяртанне да мяккай бюджэтнай палітыкі;  Спробы вяртання пяцігадовых планаў;  Пасля 24 лістапада 1998: палітычная сітуацыя;  Імклівы ўзлёт, 1997—98 гг. ;  “Беларускі эканамічны цуд” ;  Беларускі “цуд” і лацінаамерыканскія ўзоры папулізму: падабенства і адрозненні;  Пераможцы і пераможаныя: эканамічныя і палітычныя вынікі;  Расійскі фактар у захаванні ўмоваў для росту;  Абвал беларускага рубля ў Маскве;  17 жніўня 1998 і ягоныя вынікі;  Флірт з рэформамі? Паварот у 2000 годзе да рынаквай палітыкі;  Кола замкнулася? Год выбараў;  Высновы Першапублікацыя: Беларуска-расійская інтэграцыя. Аналітычныя артыкулы. Менск: УП “Выдавецтва “Энцыклапедыкс”, 2002. С. 33-82. 2. Палітычная эканомія беларуска-расійскай інтэграцыі  Уводзіны;  Інтэграцыя за Кебічам і Шушкевічам;  Drang nach Osten? Лукашэнка ў гіпатэтычнай бітве за Крэмль;  Лукашэнка і расійскія СМІ;  Расійска-беларускі саюз: эканамічная выгада для Беларусі;  Мытная і валютная інтэграцыя;  Саюзны бюджэт і фінансава-прамысловыя групы;  Вайсковае супрацоўніцтва;  Прыход Пуціна; Высновы Першапублікацыя: Беларуска-расійская інтэграцыя. Аналітычныя артыкулы. Менск: УП “Выдавецтва “Энцыклапедыкс”, 2002. С. 222-269. 3. Кніга “Адкладзеная свабода.  Посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі”. Змест: Уводзіны Раздзел 1. “Выкрадзеная трансфармацыя”: паходжанне аўтарытарнай улады;  Гістарычнае ўзнікненне сацыяльных разломаў у двух грамадствах;  Мілошавіч і Лукашэнка — палітычныя апартуністы;  Сербскія дысідэнты ўзгадавалі аўтарытарны нацыяналізм;  БНФ у пагоні за немагчымым; Раздзел 2. Modus operandi i modus vivendi персаналізаваных аўтакратый  Механізмы маніпуляцыі і кантролю ў Беларусі;  Міжнародная ізаляцыя — сродак умацавання аўтарытарнай большасці?  Малаімавернасць элітных і кампрамісных варыянтаў трансфармацыі; “Маральная” палітыка ці палітычная самаізаляцыя? Раздзел 3. У замкнутым коле — досвед палітычнага самазабойства сербскай і беларускай апазіцыі;  Выбары, рэвалюцыя, разгром: прэзідэнцкія кампаніі ў Югаславіі і Беларусі; Раздзел 4. Сацыяльныя перадумовы для палітычных пераменаў (і застою)  Пратэставыя настроі ў грамадстве; Падтрымка эканамічных і палітычных пераўтварэнняў;  Аб’яднанне апазіцы; Праграмы і рыторыка дэмакратычных кандыдатаў;  Арганізацыя кампаніі;  Абарона ад фальсіфікацый, вулічная барацьба і палацавы пераварот: логіка падзей;  Заходняя дапамога апазіцыйным кампаніям;  Высновы. Кніга друкавалася: ARCHE. 3. 2003. С.124-142, ARCHE. 4. 2003. С.223-239. ARCHE. 5. 2003. С.278-288. ARCHE. 6. 2003. С.176-196. 4. Рэжым Лукашэнкі паміж дзвюма выбарчымі кампаніямі: вонкавыя і ўнутраныя фактары (дэ)легітымізацыі. Першапублікацыя: Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Вільня, 2003. С. 80-103. 5. Крызіс апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 году. Першапублікацыя: Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Вільня, 2003. С. 104-130. 6. Змяненне палітычнага раскладу пасля мясцовых выбараў і перспектывы наступных выбарчых кампаній. Першапублікацыя: Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Вільня, 2003. С. 253-279. 7.  Савецкая экзотыка, расейская правінцыя ці еўрапейская дзяржава? Рэцэнзія на кнігі: Сontemporary Belarus: Between Democracy and Dictatorship. Edited by Elena Korosteleva, Colin W. Lawson, and Rosalind J. Marsh. London: RoutledgeCurzon, 2003; The EU and Belarus: Between Moscow and Brussels. Edited by Ann Lewis. London: The Federal Trust Europe’s Eastern Borders Series, 2002.  ARCHE. 2. 2003. С.114-116. 8. Страшны сон расейскамоўных лібералаў. Рэцэнзія на кнігу: Леонид Злотников. В петле популизма: идеология, политика и экономика в независимой Беларуси. Минск: Энциклопедикс, 2002. ARCHE. 1. 2004. С.25-31. 8. Гістарычны выбар Лукашэнкі. Рэцэнзія на кнігу: Александр Григорьевич Лукашенко. Исторический выбор Беларуси. Лекции, прочитанные в высших учебных заведениях г. Минска. Минск: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2003. ARCHE. 2. 2004. С. 5-15. 9. Карані і метады постсавецкай віртуальнасці. Рэцэнзія на кнігу: Andrew Wilson, Virtual Politics: Faking Democracy in the Post-Soviet World. New Haven and London: Yale University Press, 2005. ARCHE. 6. 2005. С. 119-123. 10. Беларусь: анатомія прэвентыўнага аўтарытарызму. Змест:  Уступ; Асэнсаванне і тлумачэнне стратэгіі апярэджвання; Беларускі выпадак: дынаміка спаўзання ў аўтарытарызм і вехі авалодання Лукашэнкам палітыкай апярэджвання; Культурнае апярэджванне: параза нацыяналізму і ўкараненне лаальнай да аўтарытарызму ідэнтычнасці; Інстытуцыйнае апярэджванне: легалізацыя прэзідэнцкага абсалютызму і яго вынікі; Тактычнае апярэджванне: абезгалоўліванне апазіцыі;  Першае знаёмства з рэвалюцыйнымі сцэнарамі: урок, атрыманы ад падзення Мілошавіча;  Супраціў "аранжавай пагрозе": інструмэнтар апярэджвання пашыраецца;  Прэвентыўны аўтарытарызм у міжнародным кантэксце;  Высновы. Першапублікацыя: Геапалітычнае месца Беларусі ў Еўропе і свеце. Матэрыялы канферэнцыі, 11-12 лістапада 2006, Варшава, 2007. С. 47-81. 11. Русіфікацыя + каланіялізм = грамадзянская нацыя? Сацыялогія моўна-культурнага пытання ў Беларусі. Змест:  Уводзіны;  Актуальныя моўныя практыкі;   Мова ў кантэксце іншых каардынатаў нацыянальнай самасвядомасці;   Пажаданыя моўныя практыкі;   Моўныя практыкі ды грамадзянская самасвядомасць.  Высновы. ARCHE. 1-2. 2011. С. 11-35. 12. Рэквіем па дыялогу, або Няскончаная п’еса для механічнага Бруселя. ARCHE. 1-2. 2011. С. 217-227. 13. Тры хвалі, чатыры шляхі. Уводзіны да кнігі “Матывацыі супраціву. Кніга апытанняў”. Вільня, 2011. С. 7-19. Агульны аб’ём: 338 старонак у 13 розных выданнях. Увага: прапануецца толькі 6 камплектаў калекцыі. Замовіць гэтыя выданні можна, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана 1 камплекта з 13 выданняў—299 тыс. рублёў (кошт дастаўкі ўключаны). Прапанова актуальная да 20 ліпеня. Замаўляючы камплект выданняў, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Памяці Віталя Сіліцкага», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, а таксама тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Вам можа спадабацца