Вакансія: "ARCHE" шукае рэдактара аддзелу грамадзка-палітычных навінаў

Рознае

Вакансія: "ARCHE" шукае рэдактара аддзелу грамадзка-палітычных навінаў

16 верасьня 2019 а 14:03

У сувязі з разьвіцьцём новага інтэрнэт-праекту часопіс "ARCHE" шукае на сталую працу рэдактара аддзелу грамадзка-палітычных навінаў (поўная занятасьць).

Прадугледжваецца праца ў рэдакцыйным памяшканьні (раён ст. мэтро "Трактарны завод"). 

Для працы на пасадзе патрабуецца: 

► досьвед журналісцкай працы/навуковай дзейнасьці па профільнай тэматыцы (сацыялёгія, паліталёгія, гісторыя)
► крэатыўнасьць 
► высокая працаздольнасьць 
► абавязковае валоданьне пісьмовай і вуснай беларускай мовай 

Памер заработку абмяркоўваецца з кандыдатам асабіста. 

Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе. 
Працаўладкаваньне згодна з працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь. 

Рэзюмэ высылаць да 25 верасьня на адрас: 
dastauka@arche.by 

Пры апісаньні журналісцкай/навуковай працы спасылкі/пералік публікацыяў абавязковыя. 

Кантактны тэлефон: (29) 550-79-69 (МТС) 

Вам можа спадабацца