Стыпэндыяльная праграма "Gaude Polonia" абвясьціла набор кандыдатаў

Рознае

Стыпэндыяльная праграма "Gaude Polonia" абвясьціла набор кандыдатаў

16 верасьня 2019 а 19:28

Нацыянальны цэнтар культуры ў Варшаве абвяшчяе набор на XIX конкурс (на 2020 год) стыпэндыяльнай праграмы “Gaude Polonia”. Праграма прызначаная для маладых творцаў і перакладнікаў з краінаў Цэнтральнае ды Ўсходняе Эўропы, перадусім зь Беларусі ды Ўкраіны.

Стыпэндыяльнае знаходжаньне ў Польшчы пачнецца 1 лютага й будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2020 году.

Набор удзельнікаў ажыцьцяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскаю моваю на базавым роўні.

Заяўкі прымаюць да 15 кастрычніка 2019 году.

Патрэбныя дакумэнты:

► заяўка на атрыманьне стыпэндыі
► мінімум 2 рэкамэндацыі  ад вядомых у абранай галіне дзейнасьці творцаў
► партфоліё ў папяровым ці электронным выглядзе на CD/DVD

Сфэры дзейнасьці кандыдатаў:

► кіно
► фатаграфія
► захаваньне твораў мастацтва
► літаратура / пераклад
► музэйная справа
► музыка
► выяўленчае мастацтва
► тэатар
► мастацтвазнаўства (мастацтва, музыка, кіно, тэатар).

Заяву на ўдзел можна падаць праз Польскі Інстытут у Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6) або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (01-231 Варшава, вул. Плоцка, 13).

Падрабязная інфармацыя аб Праграме, умовах удзелу й блянкі анкетаў на старонцы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +4822 350 95 30, e-mail: bberdychowska@nck.pl), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Менску (тэл. +37517 200 63 78, 200 95 81).

Запрашаем да ўдзелу!