17 верасня Рада БНР у сваім акаўнце ў Фэйсбуку абнародавала заяву, прымеркаваную да падзеяў 17 верасня 1939 г.
У ёй, у прыватнасці, адзначаецца, што "дыскрымінацыя беларусаў у СССР мела нашмат больш жорсткі характар, чым у Польшчы".

Сцвярджаецца, што "далучэнне Заходняй Беларусі да СССР аб'яднала большую частку этнаграфічнай Беларусі пад уладай знешняй дзяржавы, якая акупавала Беларусь насуперак волі беларускага народа і здзяйсняла палітыку, варожую ў адносінах да беларусаў і да Беларусі як незалежнай дзяржавы". Цалкам тэкст заявы даступны па спасылцы.