
Уладзімір Жырыноўскі ў сваім тэлеграм-канале выказаў меркаванне, што Аляксандр Лукашэнка можа “проста зараз здзейсніць гістарычны крок”, аб’яднаўшы Беларусь з Расіяй. Жырыноўскі адзначыў, што калісьці Расія складалася з Вялікаросіі і Маларосіі, таму “зараз гэта трэба аднавіць”.
Таксама палітык прапанаваў увесці адзіную валюту, якая мае быць мацнейшай за еўра, а яшчэ захаваць нацыянальную мову, СМІ, тэатры і школы. “І ніхто не павінен адмяжоўваць перамяшчэнні людзей”, — падкрэсліў Уладзімір Жырыноўскі.
Цалкам прапановы лідара расійскай партыі ЛДПР чытайце па спасылцы.