Лукашэнка распавёў, хто з чыноўнікаў у Беларусі захавае свой пост пасля выбараў

Палітыка

Лукашэнка распавёў, хто з чыноўнікаў у Беларусі захавае свой пост пасля выбараў

19 верасьня 2019 а 15:02

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў, хто з чыноўнікаў захавае свой пост пасля надыходзячых у Беларусі выбараў. Адпаведныя заявы кіріаўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе па пытаннях працы эканомікі мінулага перыяду 2019 года, ацэнкі вынікаў года і пяцігодкі, праектаў аналіза, бюджэта і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год. 

“Я ведаю, што ў многіх з вас і асобных іншых чыноўнікаў у галаве думка: выбары і іншае, хто будзе як працаваць. Публічна вам адказваю на гэтае пытанне: той, хто сення працуе і выконвае прагнозы, планы, прыносіць краіне карысць, працаваць будзе, натуральна. У мяне няма палітыкі асабліва набліжаных, аддаленых”, — падкрэсліў Прэзідэнт.

“Ці, як папісваюць у інтэрнэце: “Лукашэнка, транзіт улады, хто будзе каля ўлады...” Дзяцей пачынаюць перабіраць. Дык вось паслухайце, ніякіх дзяцей не перабірайце. Ніякія дзеці ў мяне не рыхтуюцца ні да якога транзіту ўлады. працаваць са мной, як і раней, будуць толькі тыя, хто хоча працаваць. І хто ўмее слухаць і выконвацьмае даручэнні”, — заявіў беларускі лідар. 

“Калі Румас і Качанава, віцэ-прэм’еры і міністры мяне не чуюць, то вы лепш збірайце партфелі і сыходзьце адразу”, — дадаў беларускі лідар.

Вам можа спадабацца