Аляксандр Мілінкевіч: Мы — не расейцы

Палітыка

Аляксандр Мілінкевіч: Мы — не расейцы

19 верасьня 2019 а 16:23

Аляксандр Мілінкевіч

Пад такой назвай выйшла інтэрв’ю, якое Аляксандр Мілінкевіч даў уплывоваму польскаму выданню "Rzeczpospolita". У ім, у прыватнасці, ён адзначыў:

"З Расіяй трэба мець добрасуседскія адносіны. Але цяпер мы бачым, прадаецца наша радзіма". Ён дадаў, што ўлада ў краіне жыве ўласным жыццём і ставіцца да народа як да стада, якое некуды трэба весці. Дэмакратычная апазіцыя цяпер у крызісе ў выніку рэпрэсій, таму Аляксандр Мілінкевіч будзе сам пратэставаць на плошчы супраць пагрозы інкарпарацыі ў склад усходняй суседкі. 

Увесь тэкст даступны тут.

Вам можа спадабацца