Рух «За свабоду» вылучае 55 кандыдатаў у дэпутаты

Палітыка

Рух «За свабоду» вылучае 55 кандыдатаў у дэпутаты

30 верасьня 2019 а 12:28

Вылучэнне адбылося 28 верасня на канферэнцыі ў Мінску. «Рух «За свабоду»» вылучыў 55 кандыдатаў, сярод іх – Юрась Губарэвіч, Алесь Міхалевіч, Віктар Янчурэвіч, Вольга Дамаскіна, Юрый Казакевіч, Вікторыя Таболіч, Раман Кісляк, Хрыстафор Жэляпаў, Віталь Амяльковіч, Пётр Мігурскі, Уладзімір Кацора, Уладзімір Шыла і іншыя.

«Рух» плануе дамагчыся рэгістрацыі сваіх кандыдатаў менавіта ад грамадскага аб’яднання. Як патлумачыў старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч, у адпаведнасці з Канстытуцыяй кандыдатаў маюць магчымасць вылучаць усе грамадзянскія арганізацыі, а не толькі палітычныя партыі. «Выбарчы кодэкс фактычна пазбаўляе нас гэтага права. Але Канстытуцыя мае перавагу над любымі законамі і дэкрэтамі. Нашы прэтэндэнты накіруюць у выбарчыя камісіі поўныя пакеты дакументаў, а ў выніку адмовы будуць абскарджваць іх у вышэйстаячых інстанцыях, у тым ліку ў беларускіх судах і ў Камітэце ААН па правах чалавека. Мы жадаем аднавіць канстытуцыйную законнасць у Беларусі, нарэшце размарозіць палітычнае жыццё ў нашай краіне», – заявіў ён.

Паводле pyx.by

Вам можа спадабацца