Абвешчаны вынікі Прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі

Грамадзтва

Абвешчаны вынікі Прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі

30 верасьня 2019 а 16:18


Сталі вядомыя вынікі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які адбыўся ў Вільні 27–29 верасня.

Прэміяй былі адзначаны лепшыя працы на сацыяльна-гуманітарную тэматыку за 2018 г. у наступных раздзелах:

Гісторыя

Манаграфіі

Алесь Смалянчук. Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018

Артыкулы

Яўген Глінскі. Фальсіфікацыі дакументаў аб дваранстве ў Слуцкім павеце Мінскай губерні ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2018, № 5

Гуманітарныя навукі (філасофія)

Прэмія імя Зоры Кіпель 

Манаграфіі

Вольга Шпарага. Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии. — Минск: Медисонт, серия «ECLAB books», 2018

Артыкулы

Іван Новік. Тэмпаральная семантыка ў эсэ І. Абдзіраловіча «Адвечным шляхам» // Философские исследования. Сборник научных трудов. Выпуск 5. — Минск: Беларуская навука, 2018 — с. 343-357

Сацыяльна-палітычныя навукі

Артыкулы

Паліна Прысмакова. Understanding relationships between public service motivation and involvement in socio-political organizations: Perspectives of organizational field theory. Public Administration. 2018. Pp. 1—22.

Магістарскія працы

Герус Ангеліна (БДУ). Мастацкая культура біблійнай парафрастыкі ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XVI — XVII ст.  

Бакалаўрскія працы

Арцімовіч Таццяна (ЕГУ). Экспериментальный театр в БССР в период  «оттепели». Между модернизмом и авангардом

Паводле icbs.palityka.org