У Маскве прайшоў масавы мітынг у абарону палітзняволеных

Міжнародныя дачыненьні

У Маскве прайшоў масавы мітынг у абарону палітзняволеных

30 верасьня 2019 а 14:16

Масавы мітынг, які прайшоў учора, 29 верасня, у Маскве на праспекце Сахарава, сабраў, па розных дадзеных, 20–25 тысяч чалавек. Мітынг прайшоў пад лозунгам “Адпускай!” і быў прысвечаны тэме палітычных рэпрэсій у сучаснай Расіі.

Назіральнікі адзначаюць, што да гэтага тэма рэпрэсій не выклікала вялікай зацікаўленасці грамадства. Звычайна акцыі пад лозунгамі салідарнасці з арыштаванымі і зняволенымі былі малалікія, часам – проста адзінкавыя пікеты. Апошняя хваля арыштаў была звязаная з пратэстамі супраць нядопуску кандыдатаў ад апазіцыі да выбараў у Маскоўскую гарадскую думу. Адзначаецца, што арышты адбываліся часта па надуманых абвінавачаннях.

Удзельнікі мітынга трымалі ў руках шмат крэатыўных плакатаў. Сярод выступаў найбольшы энтузіязм выклікала прамова Аляксея Навальнага, які назваў сімвалам улады “чорныя лыжныя шапачкі з проразямі на вочы”, а таксама аднёс на свой рахунак ледзьве не паразу на выбарах у Маскоўскую гарадскую думу партыі "Адзіная Расія", якая атрымала мінімальную перавагу.

Цікава, што на гэты раз дадзеныя паліцыі і незалежнага падліку адносна колькасці ўдзельнікаў адрозніваліся вельмі мала: па даддзеных паліцыі прыйшло 20 тыс. чалавек, па дадзеных ініцыятывы “Белы лічыльнік” – 25 тысяч.

Вам можа спадабацца