За саюз з Расіяй выступае каля паловы беларусаў

Грамадзтва

За саюз з Расіяй выступае каля паловы беларусаў

30 верасьня 2019 а 18:08


Прыхільнікаў такога варыянту ўсё яшчэ невялікая большасць - 54,5 %. Аднак за апошні год адзначаецца рэзкае падзенне іх колькасці - амаль на 9 %.

У той жа час за саюз з Еўропай выступаюць 25 % апытаных, прычым іх колькасць павялічылася неістотна. Яшчэ 20,5 % апытаных не ведаюць, што адказаць, ці не вызначыліся з адказам на гэтае пытанне. Такія лічбы агучыў 28 верасня на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Вільні кіраўнік "Беларускай аналітычнай майстэрні" Андрэй Вардамацкі, які выступіў з дакладам "Расійскія каштоўнасці або еўрапейскія даброты".

Каб атрымаць гэтыя дадзеныя, была апытаная 1 тысяча чалавек.

Паводле euroradio.fm