У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пачаўся страйк. Студэнты незадаволеныя палітыкай кіраўніцтва ўстановы.
Сёння а 10-й гадзіне раніцы студэнты сабраліся ва ўнутраным дворыку ЕГУ. Некалькі дзясяткаў чалавек трымалі плакаты: "Вярніце ЕГУ", "Дзе нашыя выкладчыкі?", "Я люблю ЕГУ, але гэта не ўзаемна" і інш.
Незадаволенасць выклікаў перагляд кіраўніцтвам установы крытэрыяў паспяховасці і звязаных з гэтым ставак аплаты навучання.
Як раней перадавала Радыё Свабода, у выніку ўвядзення новых правілаў для чатырох з пяці студэнтаў у сярэднім кошт навучання вырасце на 400 еўра за семестр. Таксама абурэнне выклікала тое, што кіраўніцтва не прыслухоўваецца да студэнтаў і выкладчыкаў: у 2016 г. студэнтаў пазбавілі права голасу ў Кіраўнічай радзе, а ў 2018-м абмежавалі паўнамоцтвы Сената ўнівэрсітэта. Акрамя таго, на думку пратэстоўцаў, шэрагу выкладчыкаў беспадстаўна не працягнулі кантракты.
Галоўныя патрабаванні студэнтаў наступныя:
Паводле Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ і Радыё Свабода