Каталікі збіраюць подпісы супраць прапаганды аднаполых зносінаў сярод непаўналетніх

Грамадзтва

Каталікі збіраюць подпісы супраць прапаганды аднаполых зносінаў сярод непаўналетніх

2 кастрычніка 2019 а 12:11

23 верасня Экспертная рада па пытаннях жыцця i сям’i пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прыняла рашэнне ў падтрымку агульнанацыянальнага збору подпісаў пад зваротам да прэзідэнта аб прыняцці адмысловай праграмы ў абарону традыцыйнай сям’і і заканадаўчай забароны прапаганды аднаполых зносінаў сярод непаўналетніх.

У звароце адзначаецца, што "ў апошнія часы ў нашай краіне ўсё актыўней праяўляюцца тэндэнцыі непавагі да духоўных каштоўнасцяў і Богам створанага інстытуту сям’і, які з’яўляецца падмуркам грамадства. У першую чаргу яны скіраваны на дзяцей і моладзь праз СМІ, сацыяльныя сеткі, спецыяльныя семінары па гендарнай роўнасці, квір-фестывалі, падручнікі для псіхолагаў і журналістаў".

У сувязі з гэтым Касцёл лічыць патрэбным звярнуцца да заканадаўцаў з заклікам распрацоўваць і прымаць законы ў адпаведнасці з вечна актуальнымі этычнымі нормамі.

Адзначаецца, што першая такая акцыя прайшла ў мінулым годзе, калі за два тыдні было сабрана больш за 7000 подпісаў пад зваротам да прэзідэнта аб забароне прапаганды аднаполых зносін.

Паводле catholic.by

Вам можа спадабацца