Разгараецца скандал, звязаны з падазрэннямі ў плагіяце

Гісторыя

Разгараецца скандал, звязаны з падазрэннямі ў плагіяце

2 кастрычніка 2019 а 15:02

Чарговы скандал, звязаны з падазрэннямі ў плагіяце, ускалыхнуў гістарычную супольнасць.

На гэты раз яго фігурантам аказаўся загадчык кафедры эканамічнай тэорыі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Андрэй Ганчар.

Справа бярэ пачатак ў 2012 г., калі адначасова выйшлі друкам дзве манагрфіі, прысвечаныя асобе рыма-каталіцкага мітрапаліта Станіслава Богуша-Сестранцэвіча і расійскай урадавай палітыцы адносна Касцёла ў канцы XVIII – першай чвэрці XIX ст. Аўтарства адной належыць маладому таленавітаму даследчыку Міхаілу Папову, які ў тым жа годзе заўчасна памёр. Гэта была фактычна яго кандыдацкая дысертацыя. Аўтарамі другой былі пазначаны Міхаіл Папоў і Андрэй Ганчар. Розніца паміж імі зводзілася галоўным чынам да з'яўлення ў другой манаграфіі аб'ёмных дадаткаў з апублікаваных крыніц, асноўная частка якіх ужо публікавалася раней і толькі некалькі друкаваліся ўпершыню. Нейкага ўдзелу другога суаўтара ў напісанні аўтарскага тэксту знайсці не ўдалося. Справа ўскладняецца тым, што імя па-бацьку сапраўднага аўтара тэксту ў сумеснай манаграфіі пададзена няправільна, то бок, атрымліваецца, што пісала яго іншая асоба. Выявіў усе гэтыя несупадзенні намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук, вядомы гісторык і архівіст Дзяніс Лісейчыкаў. Адпаведны артыкул апублікаваны ім у "Беларускім гістарычным часопісе" (2010, № 9).

Пра выпадак ужо напісалі TUT.by і Наша Ніва, абмеркаванне працягваецца на старонцы даследчыка ў фэйсбуку

Нагадаем, гэта ўжо не першы скандал, звязаны з падазрэннямі ў плагіяце, раней пра падобныя выпадкі пісалася ў Arche, а таксама ў Беларускім гістарычным аглядзе.

Вам можа спадабацца