Украіна пагадзілася на правядзенне мясцовых выбараў на непадкантрольных тэрыторыях Данбаса

Міжнародныя дачыненьні

Украіна пагадзілася на правядзенне мясцовых выбараў на непадкантрольных тэрыторыях Данбаса

2 кастрычніка 2019 а 16:35


1 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Украіна падпісала згоду на ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе паводле т. зв. формулы Штайнмайера. Апошняя дазваляе правядзенне мясцовых выбараў на непадкантрольных тэрыторыях Данбаса без перадачы кантроля над мяжой украінскаму боку, як гэта прадугледжвалі мінскія пагадненні. Адзінымі ўмовамі прызнання гэтых выбараў з’яўляецца іх правядзенне ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і заканадаўствам Украіны ды прызнанне іх з боку АБСЕ, паведамляе Украінская праўда.
Крытыкі пагаднення асцерагаюцца, што правядзенне такіх выбараў фактычна легалізуе самаабвешчаныя ўлады на Данбасе. З іншага боку, ёсць верагоднасць, што гэтыя пагадненні могуць застацца на паперы і паўтарыць такім чынам лёс папярэдніх.

Вам можа спадабацца