Працягваюцца працы на Старым замку ў Горадні

Гісторыя

Працягваюцца працы на Старым замку ў Горадні

2 кастрычніка 2019 а 18:59

Брамную вежу Старога замка ў Горадні ўпрыгожваюць партрэтамі гістарычных асобаў, гербамі і ўзорамі.

Узоры выконваюцца ў тэхніцы сфрагіта – разьбы па сырой тынкоўцы. Мастакі працуюць над 14 партрэтамі рымскіх імператараў, каралёў польскіх і вялікіх князей літоўскіх – паведамляе тэлеканал СТВ.

Нагадаем, спецыялісты выступаюць з рэзкай крытыкай праекта рэканструкцыі Старога замка. Цяперашнія працы вядуцца на надбудаваным атыку, пра існаванне якога ў замку Баторыя звесткі адсутнічаюць.