Амаль 132 тысячы жыхароў Беларусі атрымалі карту паляка

Міжнародныя дачыненьні

Амаль 132 тысячы жыхароў Беларусі атрымалі карту паляка

Колькасць уладальнікаў карты паляка безупынна расце, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Прыводзім урывак з іх публікацыі, прысвечанай гэтай тэме:

"131 770. Такую лічбу падае Міністэрства замежных спраў Польшчы на 24 верасьня 2019 году.

Штодня апрацоўваецца больш за 1500 заяваў.

Попыт на «карты паляка» расьце: за апошнія тры гады дакумэнт атрымалі больш за 55 тысяч беларусаў, тады як за папярэднія 8 гадоў было аформлена каля 75 тысяч «картаў паляка» (такую лічбу называў у чэрвені 2016 году тагачасны амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік)".

Вам можа спадабацца