У Касцёле з’явяцца пяць новых благаслаўлёных. Сярод іх – польскі кардынал часоў пераследу веры

Грамадзтва

У Касцёле з’явяцца пяць новых благаслаўлёных. Сярод іх – польскі кардынал часоў пераследу веры

4 кастрычніка 2019 а 13:07

3 кастрычніка Кангрэгацыя па справах Кананізацыі паведаміла, што папа Францішак ухваліў дэкрэты, якія датычацца беатыфікацыі пяці новых благаслаўлёных Касцёла. Сярод іх польскі кардынал Стэфан Вышынскі.

Напярэдадні Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі кардынала Анджэло Бэчу, прэфекта згаданай Кангрэгацыі, якая займаецца працэсамі беатыфікацыі і кананізацыі. Пантыфік даў згоду абнародаваць дэкрэты, адным з якіх пацвярджае цуд, здзейснены праз заступніцтва Слугі Божага Стэфана Вышынскага.

Гэтага кардынала ў суседняй краіне называюць «Прымасам тысячагоддзя», паколькі менавіта пры ім адбывалася ўрачыстае святкаванне 1000-годдзя хросту Польшчы.

У часы камуністычнага пераследу веры Стэфан Вышынскі стаў яе мужным абаронцам і сімвалам духоўнай барацьбы з бязбожным рэжымам для цэлага пакалення палякаў.

Іншыя дэкрэты датычацца беатыфікацыі італьянскага святара Франчэско Мотала, заснавальніка свецкага інстытута сясцёр Найсвяцейшага Сэрца, а таксама трох свецкіх вернікаў: Алясандры Сабаціні з Італіі, Хуана Роіг-і-Дыгла, дзевятнаццацігадовага мучаніка грамадзянскай вайны ў Іспаніі і Бэніньі Кардосу да Сілвы, забітай у Бразіліі ў 1941 годзе.

Паводле Catholic.by