Вызначаныя месцы пабудовы цэнтраў для мігрантаў у Беларусі

Грамадзтва

Вызначаныя месцы пабудовы цэнтраў для мігрантаў у Беларусі

9 кастрычніка 2019 а 17:14

Ілюстрацыйнае фота

Дзяржпагранкамітэт, МУС і прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі сёння падпісалі пратакол аб намерах у сферы добраахвотнага вяртання замежных грамадзян на радзіму або ў краіну пастаяннага пражывання, перадае БЕЛТА.

Пагадненне прадугледжвае будаўніцтва двух цэнтраў часовага ўтрымання замежнікаў — на 40 чалавек у Полацкім пагранічным атрадзе і на 72 чалавек у раёне Мінскага аэрапорта. Будаўніцтва на тэрыторыі Полацкага пагранічнага атрада плануецца распачаць у красавіку 2020-га года і скончыць да канца года. Тэрмін пабудовы другога цэнтра пакуль невядомы, цяпер для яго вызначаецца дакладнае месца. Будаўніцтва будзе адбывацца за сродкі Еўрасаюза.

За 2019 год з Беларусі былі дэпартаваныя звыш за 780 чалавек, а высланыя больш за 1050.

Вам можа спадабацца