Турэцкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Сірыі

Міжнародныя дачыненьні

Турэцкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Сірыі

10 кастрычніка 2019 а 11:46

Сцяг Турцыі
Фота Ahmet Baris Isitan (CC BY-SA 3.0)

Удзень 9 кастрычніка Турцыя распачала аперацыю «Крыніца міру», мэтай якой ёсць стварэнне свабоднай зоны працягласцю амаль у 500 кіламетраў і глыбінёй каля 30 кіламетраў на поўначы Сірыі ўздоўж граніцы Турцыі. Аперацыя накіраваная супраць тэрарыстаў Ісламскай дзяржавы і баевікоў курдскіх Атрадаў народнай самаабароны. Паводле турэцкіх уладаў, гэта дазволіць бяспечна вярнуцца на радзіму 1-2 мільёнам сірыйскіх бежанцаў.

Аперацыя распачалася з авіяўдараў па гарадах, якія кантралююцца курдамі. Паводле праваабарончых арганізацый, агулам у выніку авіяўдараў загінулі да васьмі чалавек, а таксама некалькі курдскіх паўстанцаў. Акрамя авіяцыі, у аперацыі выкарыстоўваецца артылерыя і наземныя падраздзяленні.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп асудзіў дзеянні Турцыі, а таксама папярэдзіў пра сур’ёзныя санкцыі ў выпадку масавых забойстваў курдаў. Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг адзначыў, што Турцыя мае падставы хвалявацца за бяспеку сваіх граніц, аднак заклікаў не дапусціць далейшай дэстабілізацыі ў рэгіёне.

МЗС Беларусі ў сваёй заяве выказала занепакоенасць ростам напружанасці на паўночным усходзе Сірыі, і заклікала да дыялогу дзеля ўрэгулявання крызісу.

Паводле meduza.io

Вам можа спадабацца