БТ: «Стварыць поўнасцю беларускамоўны тэлеканал не ўяўляецца магчымым»

Грамадзтва

БТ: «Стварыць поўнасцю беларускамоўны тэлеканал не ўяўляецца магчымым»

12 кастрычніка 2019 а 15:11

Ілюстрацыйнае фота

Петыцыя на платформе petitions.by з патрабаваннем зрабіць дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 3» цалкам беларускамоўным сабрала больш за 200 подпісаў. У адказе за подпісам генеральнага прадзюсара Глеба Шульмана адзначаецца, што «ў дадзены момант зрабіць канал поўнасцю беларускамоўным не ўяўляецца магчымым». Усяго ў часе штосутачнага 17-гадзіннага вяшчання тэлеканала «Беларусь 3» толькі 30% кантэнту выходзіць па-беларуску, гэта пераважна праграмы ўласнай вытворчасці.

Такім чынам, на сённяшні дзень адзіным цалкам беларускамоўным тэлеканалам з’яўляецца Белсат, які вяшчае з тэрыторыі Польшчы і не мае доступу да беларускіх кабельных сетак.

Вам можа спадабацца