КХП-БНФ падала заяўку на правядзенне традыцыйнага шэсця і мітынгу ў Курапатах

Грамадзтва

КХП-БНФ падала заяўку на правядзенне традыцыйнага шэсця і мітынгу ў Курапатах

14 кастрычніка 2019 а 10:21

«Дзяды» ў Курапатах, 1989 год
Фота Valer Pałściuk (CC BY-SA 3.0)

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ падала заяўку на правядзення традыцыйных «Дзядоў» у Курапатах 3 лістапада. 13 кастрычніка адказны сакратар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ і кіраўнік грамадскай дырэкцыі народнага мемарыяла Курапаты Алесь Чахольскі на сустрэчы ініцыятыўнай групы па ўшанаванні ахвяр сталінізму паведаміў, што традыцыйнае шэсце ў Курапаты на «Дзяды» «адбудзецца нягледзячы ні на што».

Чахольскі прапанаваў рэгіянальным актывістам далучыцца да менскай акцыі з расцяжкамі, на якіх былі б пазначаныя месцы масавых расстрэлаў, ушанаваннем якіх яны займаюцца. Паводле Чахольскага, такім чынам будзе паказана, што ў акцыі ўдзельнічаюць людзі з усёй Беларусі.

Паводле svaboda.org

Вам можа спадабацца