Напісаная заява ў пракуратуру з нагоды раскопак на тэрыторыі габрэйскіх могілак у Менску

Рознае

Напісаная заява ў пракуратуру з нагоды раскопак на тэрыторыі габрэйскіх могілак у Менску

14 кастрычніка 2019 а 12:45

Мацэва. Ілюстрацыйнае фота
Аўтар stAn (CC BY-SA 3.0)
​​​​

Будаўнічыя працы на месцы колішніх габрэйскіх могілак па вуліцы Сухой у Менску распачаліся 9 кастрычніка. Разам з зямлёй рабочыя выкопвалі косці людзей, а таксама надмагільныя пліты. Гэтыя могілкі дзейнічалі з XIX стагоддзя да 1970-х гадоў, знішчаныя ў 1990-я пад новы сквер.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры напісала заяву ў пракуратуру горада Менска, паведамляе ў фэйсбуку старшыня таварыства Антон Астаповіч. У заяве адзначаецца, што паводле заканадаўства ўчасткі зямлі, на якіх знаходзяцца старыя магілы, выкарыстоўваюцца пад зялёныя насаджэнні. Узвядзенне капітальных пабудоў, акрамя мемарыяльных, на гэтай тэрыторыі забараняецца. Таксама адзначана, што ў выніку зямельных прац на гэтым участку цяжкой тэхнікай былі вывернутыя і пашкоджаныя костныя парэшткі і надмагільныя камяні, што ёсць парушэннем заканадаўства як здзек над магілай.

Вам можа спадабацца