Беларускія эксперты выказваюцца пра выбары ў Польшчы

Палітыка

Беларускія эксперты выказваюцца пра выбары ў Польшчы

14 кастрычніка 2019 а 15:14

Яраслаў Качынскі, лідар PiS
Фота Silar (CC BY-SA 4.0)

Паводле папярэдніх дадзеных, на польскіх выбарах у Сейм кіруючая партыя Права і Справядлівасць (PiS) набірае каля 44% галасоў; за ёй «Грамадзянская кааліцыя» (КО) — 26,65%; «Саюз дэмакратычных левых» (SLD) — 12,27%; за PSL (Polskie Stronnictwo Ludowe) — 8,63%; за Канфедэрацыю 6,76%. На выбарах у верхнюю палату ў PiS каля 46%.

Журналіст Зміцер Гурневіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку тлумачыць сакрэт поспеху PiS. Паводле Гурневіча, асноўны козыр партыі ў тым, што ёй удаецца рэалізоўваць свае абяцанні. Права і Справядлівасць змагла палепшыць эфектыўнасць збору падаткаў, і гэтыя грошы былі прызначаныя на сацыяльную падтрымку. 130 долараў штомесяц для кожнага дзіцяці да 18 гадоў, такая ж сума для інвалідаў, 13-я пенсія ў памеры 280 долараў, 75 долараў кожнаму школьніку напярэдадні 1 верасня, 0% падаходнага падатку для маладых да 26 гадоў, рэкордна нізкае беспрацоўе. Сярод мінусаў Гурневіч бачыць цэнтралізацыю ўлады ў руках PiS і яе ўзмацненне коштам кантролю над судамі і СМІ.

Франак Вячорка ў сваім канале Тэлеграм вылучае тыя ж перавагі партыі (стрымліванне абяцанняў і фінансавая дапамога). Таксама Вячорка тлумачыць, што значыць перамога PiS для Беларусі. На яго думку, Беларусь у Польшчы застанецца малазначнай тэмай, Польшча будзе занятая нутранымі справамі. Шмат увагі будзе нададзена на падтрымку польскай меншасці ў Беларусі, падтрымка польскіх школ, праграмы абмену, будзе выдавацца яшчэ больш карт паляка. Працягнецца падтрымка тэлеканала Белсат, цяпер ён трымаецца на падтрымцы PiS. Таксама, на думку Вячоркі, працягнуцца спробы дамаўляцца з уладамі Беларусі.

Ляксей Лявончык адзначае, што PiS атрымаў усяго на 1 мандат больш, чым раней, пры гэтым не атрымаўшы жаданай канстытуцыйнай большасці. Таксама ён звяртае ўвагу на пройгрыш PiS Сената, бо замест 62 месцаў яны атрымліваюць 49. Лявончык кажа, што палякам трэба пачынаць думаць пра тое, як кансерватыўная Польшча выглядае ў вачах Еўропы, бо Еўракамісія хоча прывязаць памер датацый да ўзроўню дэмакратыі ў краінах-атрымальніцах, бо эканамічны рост Польшчы падае.

Вам можа спадабацца