Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць уварванне ў Сірыю. ЗША ўвялі санкцыі супраць Турцыі

Міжнародныя дачыненьні

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць уварванне ў Сірыю. ЗША ўвялі санкцыі супраць Турцыі

15 кастрычніка 2019 а 09:31

Дональд Трамп, ілюстрацыйнае фота
Фота - The White House

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у тэлефоннай размове запатрабаваў ад турэцкага прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана неадкладнага спынення агню ў Сірыі, заявіў амерыканскі віцэ-прэзідэнт Майк Пенс, перадае Reuters.

Паводле яго слоў, ЗША не давалі Турцыі «зялёнае святло» на ваенныя дзеянні ў Сірыі.

Таксама стала вядома, што Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць Турцыі. Так, Амерыканскае Міністэрства фінансаў увяло санкцыі супраць Міністэрства энергетыкі і Міністэрства абароны Турцыі, а таксама персанальныя санкцыі супраць кіраўнікоў гэтых ведамстваў. Акрамя гэтага, пад санкцыі патрапіў кіраўнік турэцкага МУС.

Аперацыю па ўварванні ў Сірыю пад назвай «Крыніца міру» Турцыя распачала 9 кастрычніка. Аперацыя накіраваная супраць тэрарыстаў Ісламскай дзяржавы і баевікоў курдскіх Атрадаў народнай самаабароны. Паводле турэцкіх уладаў, мэтай ёсць стварэнне бяспечнай зоны даўжынёй 500 кіламетраў на турэцка-сірыйкай граніцы.

Вам можа спадабацца