У Салігорску на пераходзе, які асвяціў бацюшка, праз два дні збілі пешахода. Адкуль пайшла мода на асвячэнне дарог?

Рознае

У Салігорску на пераходзе, які асвяціў бацюшка, праз два дні збілі пешахода. Адкуль пайшла мода на асвячэнне дарог?

15 кастрычніка 2019 а 10:20

Ілюстрацыйнае фота

11 кастрычніка праваслаўны бацюшка асвяціў адзін з небяспечных пешаходных пераходаў Салігорска. Аднак ужо 13 кастрычніка на гэтым пешаходным пераходзе аўтамабіль збіў чалавека, паведамляе Еўрарадыё. Жыхарамі Салігорска быў накіраваны зварот ў ДАІ аб мэтазгоднасці асвячэння дарог.

Своеасаблівая мода на асвячэнне небяспечных дарог прыйшла ў Беларусь з Расіі. Яшчэ ў 2013 годзе патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Кірыл у часе асвячэння Цэнтра аператыўнага рэагавання і спэцыяльных мерапрыемстваў у галіне забеспячэння бяспекі дарожнага руху МУС Расеі вызначыў пытанне бяспекі на дарогах як адно з найважнейшых дзеля захавання народа Расеі. З гэтага часу супрацоўніцтва РПЦ і аўтамабільнай інспекцыі мае пастаянны характар. Рэгулярна ўва ўсіх рэгіёнах Расеі праводзяцца мерапрыемствы па асвячэнні аўтамабільных дарог і выдачы іконак кіроўцам.

З нядаўняга часу Беларуская праваслаўная царква рэгулярна праводзіць такія ж акцыі ў Беларусі. Аднак трэба зазначыць, што часам асвячэнне дарог праводзіць і каталіцкі касцёл.

Эфектыўнасць такіх мерапрыемстваў замест правільнай пабудовы дарог і арганізацыі дарожнага руху выклікае сумнеў. Так, паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Расея за 2018 год займала першае месца ў Еўропе паводле смяротнасці на дарогах у выніку ДТЗ (18 чалавек на 100 тыс. насельніцтва). Для параўнання — у Швейцарыі смяротнасць складае 2,7 чал. на 100 тыс.; Вялікабрытанія — 3,1; Германія — 4,1; Фінляндыя — 4,7. У Беларусі гэты паказчык — 8,9 на 100 тыс. чалавек.

Вам можа спадабацца