У Менску затрымалі расіянку, якая падазраецца ва ўмяшанні ў выбары ў ЗША

Рознае

У Менску затрымалі расіянку, якая падазраецца ва ўмяшанні ў выбары ў ЗША

15 кастрычніка 2019 а 12:10

Ілюстрацыйнае фота

Увечары 14 кастрычніка ў Менску паводле запыту ЗША была затрыманая грамадзянка Расеі Ганна Багачова, якая патрапіла пад санкцыі ЗША па справе ўмяшання ў выбары, паведамляе РИА Новости.

Удакладняецца, што гэта адбылося паводле запыту ЗША а 22 гадзіне ў адной з гасцініц Менску. Як адзначае выданне meduza.io, Ганна Багачова ёсць супрацоўніцай расейскай «фабрыкі троляў».

Пазней афіцыйны Твітэр-акаўнт пасольства Расеі ў Беларусі паведаміў, што расіянка на волі.

 

Вам можа спадабацца