Алег Латышонак: «Гедыміны і Міндоўгі — проста акупанты»

Гісторыя

Алег Латышонак: «Гедыміны і Міндоўгі — проста акупанты»

15 кастрычніка 2019 а 15:58

Алег Латышонак
Фота Еўрарадыё

У часе праграмы «Ідэя X» на «Еўрарадыё» вядомы гісторык Алег Латышонак выказаў меркаванне, што вялікія князі літоўскія Гедымін і Мідноўг былі проста акупантамі для насельніцтва беларускіх земляў. На яго думку, Вялікае Княства Літоўскае было рабаўладальніцкай дзяржавай, якая дрэнна скончыла, і спасылацца на яе не мае сэнсу. Асноўным дасягненнем беларусаў, як лічыць Латышонак, ёсць гісторыя поспеху беларускай нацыі, якая пачынаецца з другой паловы XIX стагоддзя, калі сяляне збудавалі нацыю і дзяржаву з нічога.

Латышонак кажа, што няма сэнсу адкрываць у Беларусі помнікі Сапегу і Гедыміну, але трэба ставіць помнікі толькі тым, хто стварыў нацыянальныя рухі і беларускую дзяржаву, выключна дзеячам БНР, напрыклад братам Луцкевічам і Язэпу Варонку.

Выказванні Латышонка выклікалі пэўную дыскусію ў сацыяльных сетках, а гісторык Аляксандр Краўцэвіч, аўтар манаграфій па гісторыі ВКЛ, выказаў неразуменне на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

На думку мовазнаўцы Віталя Станішэўскага, «апора на славу вялікай дзяржавы і сваіх князёў — гэта іншы этап у фарміраванні нацыянальнай свядомасці. Гэта свядомасць грамадзян краіны, у былым - саюзнай рэспублікі, свядомасць, абапёртая не на людзей побач, а на сваю дзяржаву як на цывілізацыйнае асяроддзе».

Вам можа спадабацца