15 кастрычніка згуртаванне беларускай дыяспары ў Швецыі «Sveriges Belarusier» зладзіла ў цэнтры Стакгольма пікет, на якім заклікала новую міністарку замежных спраў Анн Ліндэ канчаткова скасаваць з афіцыйнага ўжытку назву Беларусі «Vitryssland». Паводле арганізатараў, з імі ўжо звязаўся афіцыйны прадстаўнік міністра, які запэўніў, што пытанне вынесенае на павестку міністру.
Калі БССР у 1991 годзе афіцыйна змяніла назву на «Беларусь», гэтая змена не была зафіксаваная ў шведскай мове, а шведы працягвалі называць Беларусь «Vitryssland», што ў перакладзе значыць «Беларасія». У 2015 годзе МЗС Швецыі пагадзіўся ўнесці новую назву «Belarus» у афіцыйны спіс краін, але побач са старой. На думку беларусаў Швецыі, гэтага недастаткова.
Паводле sverigesbelarusier.se