Савет па перакладзе заканадаўства на беларускую мову адобрыў першы закон

Грамадзтва

Савет па перакладзе заканадаўства на беларускую мову адобрыў першы закон

16 кастрычніка 2019 а 11:40

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

10 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі адбылося чарговае пасяджэнне экспертнага савета па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову. На пасяджэнні быў адобраны і рэкамендаваны да размяшчэння на Нацыянальным прававым Інтэрнэт партале Беларусі першы закон, ім стаў пераклад Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і.

Сябрамі экспертнага савета была пацверджана важнасць работы ў кірунку перакладу заканадаўчых актаў. Перакладам Кодэкса займаліся супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Кансультацыі праводзіліся з тэарэтыкамі і практыкамі права.

Савет быў створаны паводле даручэння Аляксандра Лукашэнкі, дадзенага ў часе «Вялікай размовы з прэзідэнтам». У склад экспертаў увайшлі прадстаўнікі НАН, Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, ВНУ краіны. Сярод іншых, у працы Савета ўдзельнічаюць старшыня Таварыства беларускай мовы і дэпутатка Алена Анісім, і гісторык Алег Трусаў.

Цяпер вядзецца работа па перакладзе Выбарчага і Грамадзянскага кодэксаў.

Паводле ncpi.gov.by

Вам можа спадабацца