КХП-БНФ: «Пытанні перапісу сфармуляваныя з разлікам на дэзінфармацыю і вынікі русіфікацыйнай палітыкі»

Палітыка

КХП-БНФ: «Пытанні перапісу сфармуляваныя з разлікам на дэзінфармацыю і вынікі русіфікацыйнай палітыкі»

16 кастрычніка 2019 а 12:22

Зянон Пазняк, старшыня КХП-БНФ

13 кастрычніка Сойм Кансерватыўна-хрысціянскай партыя БНФ выдаў заяву наконт перапісу насельніцтва. КХП-БНФ, старшынёй якой нязменна з’яўляецца Зянон Пазняк, адзначае, што падбор пытанняў перапіснай анкеты абумоўленыя дзвюма задачамі сённяшняй улады: стварэнне аргументацыі для русіфікацыйнай палітыкі і збор падрабязных звестак пра сацыянальна-эканамічны, культурны, светапоглядны і іншы прыватны стан асобы дзеля кантролю над насельніцтвам.

У заяве гаворыцца пра некарэктнасць пытанняў, найперш пытання пра родную мову. На думку Сойму БНФ, перапіс праводзіцца дзеля далейшай інтэграцыі Беларусі ў Расеі. Таксама згадваюцца выпадкі, пра якія пісалася ў СМІ, калі перапішчыкі без запытання ставяць роднай і мовай зносін расейскую. Паводле заявы, людзям няма ніякага сэнсу ўдзельнічаць у такім перапісе, а вынікі такога перапісу не могуць быць прызнаныя за сапраўдныя.

Паводле narodnaja-partyja.org

Вам можа спадабацца