Беларуская мова ўсё ж з’явіцца ў грамадскім транспарце Оршы

Грамадзтва

Беларуская мова ўсё ж з’явіцца ў грамадскім транспарце Оршы

16 кастрычніка 2019 а 12:48

Ілюстрацыйнае фота
Аўтар Tatiana Matlina (CC BY-SA 3.0)

Паводле адказу Аршанскага райвыканкама, які атрымаў грамадскі актывіст Ігар Случак, агучванне прыпынкаў у грамадскім транспарце Оршы будзе рабіцца на дзвюх дзяржаўных мовах. Цяпер абвесткі гучаць толькі па-расейску.

Як адзначаецца, у апытанні на іх сайце грамадзяне аддалі перавагу беларускай мове. Але «па выніках апытання ў працоўных калектывах Аршанскага раёна грамадзяне аддаюць перавагу расейскай мове». Транспартным філіялам рэкамендавана прапрацаваць пытанне агучвання прыпыначных пунктаў у грамадскім транспарце Оршы на рускай і беларускай мовах.

Ігар Случак лічыць хлуснёй інфармацыю пра апытанне працоўных калектываў, і рыхтуе звароты ў выканкам і пракуратуру.

Вам можа спадабацца