Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і паэтка Юлія Цімафеева будуць удзельнічаць у Франкфурцкім кніжным кірмашы.
Кніжны кірмаш ў нямецкім горадзе Франкфурт-на-Майне — найбуйнейшы кніжны кірмаш у свеце, які ў сучасным выглядзе праходзіць з 1949 года. Паводле агенцтва БелТА, сёлета на беларускім стэндзе будзе прадстаўлена больш за 500 найменняў рознай тэматыкі, а асаблівая ўвага будзе нададзеная тэме 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы. Таксама на стэндзе Беларусі адбудуцца прэзнетацыі кніг нямецкіх аўтараў, выдадзеных у Беларусі.
71-ы Франкфурцкі кніжны кірмаш будзе праходзіць з 16 да 20 кастрычніка.