МЗС: «Беларусь гатовая да канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння з НАТА»

Міжнародныя дачыненьні

МЗС: «Беларусь гатовая да канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння з НАТА»

16 кастрычніка 2019 а 17:19

Сцяг НАТА

16 кастрычніка намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас узяў удзел у адкрыцці інфармацыйнага дня праграмы НАТА «Навука дзеля міру і бяспекі». Праграма ёсць інструментам НАТА, які ставіць сваёй мэтай садзейнічанне развіццю супрацоўніцтва і дыялогу з усімі партнёрамі на аснове навуковых даследаванняў, інавацый, абмену вопытам. У рамках праграмы забяспечваецца фінансаванне і экспертная падтрымка ў сферы бяспекі.

Дапкюнас сустрэўся з намеснікам генсакратара НАТА па новых выкліках бяспекі Антоніё Місіролі, які стаў найвышэйшым прадстаўніком кіраўніцтва сакратарыяту Паўночнаатлантычнага альянсу, які наведаў Беларусь за апошнія 27 гадоў.

Бакі адзначылі паступовае паляпшэнні адносін Беларусі і НАТА, абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва. Дапкюнас падкрэсліў гатоўнасць беларускага боку да канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння з НАТА на ўзаемапаважлівай і раўнапраўнай аснове.

паводле mfa.gov.by

Вам можа спадабацца