
Кніга гарадзенскага гісторыка і журналіста Васіля Герасімчыка, прысвечаная постаці кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» стала даступная для ўсіх карыстальнікаў інтэрнэту, падзялілася выдавецтва ЮрСаПрынт. Адметнасць кнігі ў тым, што гэта першая біяграфія Кастуся Каліноўскага за апошнія 30 гадоў.
Хоць гэта першая кніга аўтара, аднак Герасімчык напісаў і апублікаваў дзясяткі тэкстаў па гісторыі паўстання 1863—1864 гадоў у сваім блогу і газетах ды часопісах.