У Шумілінскім раёне знайшлі медаль «За працу на першым усеагульным перапісе насельніцтва» 1897 года

Гісторыя

У Шумілінскім раёне знайшлі медаль «За працу на першым усеагульным перапісе насельніцтва» 1897 года

18 кастрычніка 2019 а 11:21

Фота tvr.by

У Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў часе гаспадарчых прац знайшлі медаль «За працу на першым усеагульным перапісе насельніцтва», датаваны 1897 годам, паведамляе tvr.by.

Медаль быў заснаваны 21 лістапада (3 снежня) 1896 года паводле загаду расейскага імператара Мікалая II. Узнагароджваліся ім добраахвотныя лічыльнікі перапісу, якія працавалі задарма, а таксама асобы, якія дапамагалі ў правядзенні перапісу. Узнагароджаным выдавалася пасведчанне на нашэнне медаля.

Цяпер у Беларусі праходзіць усеагульны перапіс насельніцтва, сёння апошняя магчымасць самастойна перапісацца праз інтэрнэт. У перапісе ўжо паўдзельнічалі 4,4 млн чалавек.

Вам можа спадабацца