Перапіс-2019: як гэта было са мною і колькі сліваў я вырошчваю

Меркаваньні

Перапіс-2019: як гэта было са мною і колькі сліваў я вырошчваю

4 лістапада 2019 а 12:41

Наталля Агарэлышава

Чула, чула шмат я пра гэты перапіс: і нараканні, і пра некарэктныя пытанні, але, як гаворыцца – пакуль сам не паспрабуеш, то не зразумееш. Так атрымалася, што я ўскочыла ў апошні вагон, бо он-лайн мне запоўніць тую форму было няма калі, а перапісчыкі мяне дома не засталі, аб чым пакінулі прыгожае паведамленне.

Таму я вырашыла ісці сама на той перапіс, тым больш, што захацелася пабачыла самой: як яно? І вось што са мною адбылося. Перапісны ўчастак знаходзіўся якраз насупраць майго дома, у школе, дзе вучылася мая сястра.

Я думала, што гэта будзе накшталт выбараў – ананімныя кабінкі для галасавання. Аказалася, што не!

Пры ўваходзе ў школу вісеў радасны плакат пра перапіс і нашу будучыню і паведамленне аб тым, што менавіта тут знаходзіцца стацыянарны ўчастак перапісу.

Пайшла я яго шукаць.

У накірунку да таго ўчастку панаклейвалі указальнікі накшталт нашай дзіцячай гульні “казакі-разбойнікі”, каб тыя, хто хочуць перапісацца, дакладна не згубіліся.

А сам участак займаў …кабінет абслугоўваючай працы! Зайшла я ў кабінет. Там стаяў манекен у фартушку і сядзела двое перапісчыц. Адна з іх – малодзенькая дзяўчына з планшэтам. Вось да яе мяне і накіравалі.

Ніякай ананімнасці: яна пыталася, а адказвала. Мае адказы дзяўчына фіксавала ў планшэт.

Здзівіла тое, што ніякага пашпарту не папрасілі, а

толькі спыталі дакладны хатні адрас. Гэта ж можна так прыйсці і на суседзяў нешта напісаць, калі яны не перапісаліся самі!

А пытанні там сапраўды былі дзіўныя! Я ўжо не кажу пра колькасць жыхароў у кватэры, метраж і г.д. Спадабалася мне гэта:

  • А якая ў Вас пліта? Газавая ці электрычныя?

Вось навошта? Нехта хоча даведацца, як я гатую і харчуюся?

Пра мяне. Справа ў тым, што я нарадзілася ў Расійскай Федэрацыі. Ну, часы былі такія. А там разгорнутае пытанне:

  • У якім узросце Вы прыехалі ў Мінск?

Тут яшчэ цікавей. Бо кватэру маім бацькам далі якраз пасля майго нараджэння, а мяне павезлі на Палессе. Мяне выхоўвалі бабуля і дзядуля да двух гадоў, пакуль бацькі тую кватэру абсталеўвалі. Таму я і адказала, што ў два гады мяне прывезлі ў Мінск. Але на наступнае пытанне я і ня ведала, што адказаць…

  • Мэта вашага пераезду ў Мінск?

Больш старэйшая жанчына, убачыўшы мой разгублены выраз твару падказала, што трэба казаць “сямейныя абставіны”. Ага, толькі не ў мяне, а ў маіх бацькоў!

Далей было пра дзяцей. Я ж адказала, што сястра замужам, але ж дзе яе муж и хто ен – гэта нецікава.

Затое было цікава, ці плануе сястра нараджаць дзяцей. Адкуль я ведаю? Я ў асабістае сямейнае жыцце ня лезу, нават і роднай сястры.

Так і адказала.

А вось чаму ў мяне не спыталіся: ці планую я нараджаць? Сення ж, калі ты не замужам – гэта зусім не паказальнік, што не можаш нарадзіць. Бо часы зусім іншыя.

Таксама былі пытанні пра адукацыю – перапісчыцы даведаліся, што сястра скончыла магістратуру, а я яшчэ не, але ж нават не спыталіся, у якой краіне мы вучыліся. Цікава, што пра навуковыя ступені спыталі толькі ў дачыненні да нашага айчыма.

Потым былі пытанні, дзе мы былі ўсей сямיей на пачатку перапісу – 4 кастрычніка, у Мінску ці не? І ці збіраемся зיязжаць з Беларусі?

А вось тое пытанне, што хвалявала ўсіх у сацсетках, абышлося для мяне даволі легка. Бо першая мова, якой я пачала карыстацца ў жыцці, была палеская трасянка, і яна там была ў спісе! Менавіта трасянка, але не палеская. А вось у паўсядзённым жыцці мы карыстаемся абедзьвюмя мовамі: калі беларускай, калі рускай – у залежнасці ад абставін. І такая опцыя там таксама была.

Але ж перапісчыцы павесялілі мяне напрыканцы! На жаль, нашыя продкі пайшлі з гэтага жыцця, але ж пакінулі нам спадчыну – тую самую хату на Палессі. Мы яе аформілі як лецішча. І менавіта пра яе пытанняў было больш за ўсе!

- Дзе яна знаходзіцца?

- Колькі там сотак?

- Што вы там вырошчваеце?

А мы ўжо шмат год нічога не вырошчваем, але жу нас там пладовы сад. І пачалося:

  • Колькі ў вас там яблыняў?
  • А сліваў?
  • А вішняў?
  • А ігрушаў?
  • А чарэшняў?
  • А каліны?
  • А абрыкосаў?
  • А грэцкіх арэхаў?

І гэта ўсе – па колькасці дрэваў. Зразумела, што памятала я гэта ўсе прыблізна, але ж слівы ў апошнія гады разрасліся ў нейкі слівовы лес.

Вось як іх падлічыць?

Далей пайшлі па хмызняках и ягадах:

- Колькі кустоў парэчак?

- Агрэсту?

- Шыпшыны?

- Бружмелю?

- Маліны?

- Клубніц?

- Суніц?

З кустамі было цяжэй. Бо парэчкі таксама разрасліся, агрэст выкапалі суседзі, а маліну з шыпшынаю прынесла ветрам, яны прыжыліся самі і неяк растуць. Але калі дайшлі да лясных ягадаў, я ўзбунтавалася:

Якія чарніцы з буякамі? Яны ж на селішчы не растуць, бо лясныя!

Не, —  адказалі мне перапісчыцы, —  некаторыя тут вырошчваюць! Ну, яны ведаюць лепей —  не толькі ж мяне апыталі.

І калі на пачатку перапісу я вагалася: што за сацыёлаг/дэмограф/антраполаг складаў такія пытанні, то напрыканцы я зразумела —  гэта быў менавіта біёлаг! Бо большую частку тых хмызнякоў я сама ніколі не бачыла, а маім бабулі з дзядулем ніколі б не прыйшло ў галаву вырошчваць чарніцы на гародзе.

На ягадах перапіс скончыўся, але ж у мяне таксама былі пытанні:

  • Мілыя перапісчыцы з гэтай школы?
  • Што з навучальным працэсам, бо яны займаюць кабінет абслугоўваючага труда з 4 кастрычніка, калі што.

Аказалася, што перапісчыц прыслалі ў школу і знайшлі ім гэты кабінет. А дзяўчат перасялілі ў іншы кабінет з усімі рэчамі (бо шылі фартушкі менавіта яны). І як яны тым шылі амаль месяц? Ці ўжо не шылі? Бо перапіс – вось што галоўнае.

Вам можа спадабацца