Бутафорскі лідар віртуальнай рэвалюцыі

Палітыка

Бутафорскі лідар віртуальнай рэвалюцыі

Новы эпізод імітацыйнай палітыкі

9 лістапада 2019 а 13:28

Валер Булгакаў

Учарашняя вечарына на менскім пляцы Волі, без усякага сумневу, выклікала жывое зацікаўленне (каля)дэмакратычнай грамадскасці.

Фота NN.BY

Незадоўга перад падзеяй вядомы грамадскі дзеяч, председатель TUT.BY, Юры Зісер у сваім ФБ акаўнце заклікаў сваіх падпісчыкаў ні ў якім разе не наведваць яе.

Не надо ходить на Площадь (прочел о таких планах в фейсбуке). Поскольку акцию все равно разгонят, по факту получится провокация, направленная на подрыв отношений Беларуси с Западом. Кому это выгодно подумайте сами.

Адразу пасля імпрэзы Павел Севярынец выказаў асцярожны аптымізм у гэтай сувязі:


Пабываў на акцыі Нексты.

Сам рух, на мой погляд, добры. Калі беларусы зьбіраюцца разам і шчыра гавораць пра Беларусь гэта добра. Блогеры, студэнткі і актывісты гаварылі кранальна і па справе, хіба што ня дужа канкрэтна, але такі ўжо беларускі фармат...
А Сьцяпану, блогерам, Яўгену Афнагелю, Вячаславу Сіўчыку, маладафронтаўцам ды іншым ўдзельнікам рэспект. Моладзь дыхнула сьвежага паветра на Плошчы Волі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Ацэнку Севярынца ў цэлым падзяляе і вядомы палітаглядальнік Юры Дракахруст:

Удалы тэст NEXTA

Не перабольшваў бы, але і не прымяншаў. Некалькі сотняў чалавек гэта ня тысячы і не дзясяткі тысячаў. Але і не дзясятак чалавек.

Тыя сотні прыйшлі на заклік вельмі маладога чалавека, да сёньняшняга дня - ніякага не палітычнага лідэра, голаса з-за мяжы. Гэта нямала. Прынамсі, для старту, цяпер ужо і палітычнага. Зь іншага боку, 2 мільёны праглядаў онлайн і некалькі сотняў офлайн неяк не ўражвае.

Ну дык тэст, вяртаньне ў рэальнасьць.
Тое, што Сьцяпан на гэты тэст пайшоў, у мяне выклікае павагу. Яго тролілі і мудрыя аналітыкі, і калегі-блогеры ну а што далей, а ў што ты здольны канвэртаваць свае шалёныя лічбы праглядаў, а слабо прадманстраваць? Адны скажуць павёўся, іншыя прыняў выклік. А не слабо аказалася.

Палітыка-Nexta пакуль віншаваць зь вялікай перамогай не выпадае, але як чалавеку Сьцяпану рэспэкт. Правільны пацан.

Ну і пад канец прывяду меркаванне Анджэя Пачобута:

Пишут, что в Минске около тысячи людей собрала акция блогера НеХта. Много это или мало? С одной стороны это меньше чем бургеры Тимоти, с другой больше чем нынче собирает оппозиция. Видно, что потенциал у него есть.

(Тут дарэчы будзе згадаць, што ацэнкі колькасці прысутных на акцыі розняцца: ад 200 (tut.by) і да 2000 (Хартыя 97).

Раскажу цяпер, чаму я не падзяляю такіх ацэнак і звязанага з імі аптымізму.

Адразу агаваруся,

у іх варта бачыць найперш не прыхільнасць да блогера Нехты, а да ідэі масавых акцый пратэсту, з якімі ў дэмсілаў вельмі туга ўжо не першы год.

Палітычныя амбіцыі блогера Нексты, пры ўсіх відавочных ідэалагічных разыходжаннях, з той жа самай оперы, што і місія кампаніі "Гавары Праўды" ці, яшчэ раней, Вячаслава Дзіянава лідара "рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі" 2011 г. (нагадаю для тых, хто ўжо не памятае). Гэтыя з'явы грунтуюцца на папулярным, але, на маю думку, памылковым паліттэхналагічным дапушчэнні, што ў трапна абраны момант могуць трапна выстраліць (г.зн. дабіцца палітычнага поспеху) абсалютна новыя, раней нераскручаныя кадры, пры ўмове, што яны асвоілі эфектыўныя метады працы з мэтавай аўдыторыяй.

Адразу прыходзіць у галаву гісторыя поспеху Аляксандра Лукашэнкі, які, па выразе Зянона Пазьняка, быў такім сабе "чорцікам з табакеркі", які ўдала выскачыў на яву ў 1994 г.

Я лічу такое дапушчэнне памылковым, грунтуючыся і на беларускім, і, шырэй, цэнтральнаеўрапейскім досведзе палітычнай трансфармацыі (якая не абавязкова вядзе да трыумфу дэмакратыі, як паказвае прыклад Беларусі).

Лукашэнку ў 1994 не давялося тараніць сістэму кансалідаванага аўтарытарызму.

Больш за тое, што Лукашэнка чыстасардэчна прызнаваўся, што хутчэй за ўсё не стаў бы прэзідэнтам цяпер, калі б яму давялося супрацьстаяць адладжанай дзяржаўнай машыне.

Незадоўга да першых беларускіх прэзідэнцкіх выбараў палітычнага прарыву, г.зн.

прыходу да ўлады ў нашым рэгіёне ўдавалася дасягнуць толькі тым рухам, якія былі ачалоленыя лідарамі, якія, нягледзячы на ні што, заставаліся ў сваіх краінах. Назаву хаця б Ландбергіса ў Літве ці Валэнсу ў Польшчы. Дзякуючы гэтаму ім удавалася чуйна рэагаваць на імклівыя змены сітуацыі і прымаць правільныя рашэнні ў правільны момант.

Рэжымы змяняюць лідары, якія знаходзяцца ўнутры краіны, а часта з'яўляюцца і часткай самой сістэмы.

Калі ж прасоўванне такіх  "віртуальных фаварытаў"  ініцыююць паліттэхнолагі, з'яўляецца дадатковае пасланне ужо не не ўладзе, а старой апазіцыйнай гвардыі. Ужываючы сучасны маладзёжны слэнг, яго можна сфармуляваць так: "вы адстойны шлак, і вам не месца на параходзе сучаснасці".  Гэта можа дэмаралізаваць (і дэмаралізуе) людзей, якія не першы год бяруць удзел у дэмакратычным руху.

Таксама трэба сказаць і пра каштоўнасці. У блогера Нексты пакуль яшчэ няма ні рэпутацыі, ні доўгай "крэдытнай гісторыі".

Скажу болей, ягоны "блакбастэр" пра Лукашэнку я не змог даглядзець да канца, бо там былі рэчы, якія я расцэньваю як непрыхаваную хлусню і паклёп.

Зрэшты, і рэпутацыя, і каштоўнасці патрэбныя тады, калі ты сапраўды хочаш тараніць сістэму. Калі ж гуляцца ў імітацыйную/віртуальную палітыку, гэта ўсё лішняе.

Мне здаецца, што гэта добра разумеюць у нас на самым версе, таму, насуперак апасенням Юрыя Зісера, масавых затрыманняў учора не было. Чаго там хвалявацца, калі перад табой чарговы эпізод віртуальнай/імітацыйнай палітыкі.

Была кампанія 2015 г. бяззубая, будзе зубасценькая.

Але і тады, і цяпер ніякага эфэкту на вынік выбараў гэтага мець не будзе.

Асвоілі сацыяльныя сеткі? Асвойвайце і ютуб.

Працуйце з масамі on-line.

Развівайце тэлеграм-каналы.

Можа, некалі вам і нешта абломіцца.