Сяброве!
Калядныя й навагоднія сьвяты стануць для многіх з нас часам цудоўных падарункаў. Акурат да іх рэдакцыя «ARCHE» прымеркавала вялікі распродаж часопісаў і кніг нашага выдавецтва, зьменшыўшы на іх цэны.
Зьніжкі дасягаюць 65%!
Усяго на распродаж выставілі 43 папяровыя і 34 электронныя выданьні (у фарматах PDF і EPUB) на самую разнастайную, але перадусім гістарычную тэматыку. У электронным выглядзе прапаноўваюцца рэдкія й папулярныя выданьні, папяровыя наклады якіх ужо скончыліся.
Некаторыя кнігі й часопісы выстаўляюцца на акцыю ўпершыню!
Выданьні ў рамках прапановы можна заказаць да 13 студзеня 2020 г.
Скарыстаймася выдатнаю мажлівасьцю зрабіць годны падарунак сабе й блізкім!
Поўны сьпіс выданьняў з апісаньнямі й прывабнымі цэнамі даступны на гэтай старонцы!