Раcпродаж рэдкіх выданьняў

Рознае

Раcпродаж рэдкіх выданьняў

24 лютага 2020 а 09:58

Шаноўныя сябры!

У 2013-2015 гадох, пасьля паўнавартага аднаўленьня свае дзейнасьці, нашаму рэдакцыйнаму калектыву ўдалося перавыдаць каштоўныя выданьні, наклады каторых былі часткова страчаныя ў выніку непамыснага зьбегу абставінаў. Гэтыя перавыданьні чакаў шчасьлівейшы лёс: іхнаму распаўсюду ніхто не перашкаджаў, і гэтыя наклады практычна цалком разышліся. 

Некаторыя зь іх засталіся ў колькасьці лічаных паасобнікаў. Таксама ў час нядаўняга пераўліку на складзе знайшлі паасобнікі выданьняў, наклады каторых раней уважаліся распраданымі. 

Гэта кнігі па гісторыі Беларусі, грунтоўныя штудыі беларускае мовы, нарысы беларускае найноўшае палітыкі, а таксама рэдкія нумары часопісу "ARCHE". 

Цяперашні распродаж — гэта адна з апошніх, а можа нават апошняя мажлівасьць набыць важныя для беларускае культуры публікацыі

Станьма шчасьлівымі ўладальнікамі рэдкіх паасобнікаў!

Усе названыя выданьні даступныя на гэтай старонцы!

Вам можа спадабацца