Партыя БНФ, Рух "За Свабоду" і "Гавары праўду": будзе адзін кандыдат у прэзідэнты!

Палітыка

Партыя БНФ, Рух "За Свабоду" і "Гавары праўду": будзе адзін кандыдат у прэзідэнты!

20 траўня 2013 а 16:49

На час будучых выбарчых кампаній гэтыя палітычныя сілы аб'ядноўваюць высілкі. Іх лідары заявілі аб "стратэгічным партнёрстве". У панядзелак у Мінску прайшла прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Партыі БНФ (Аляксей Янукевіч), Руху "За Свабоду" (Аляксандр Мілінкевіч і Юрась Губарэвіч) і кампаніі "Гавары праўду" (Уладзімір Някляеў і Андрэй Дзмітрыеў). Яны заявілі, што аб'ядноўваюцца і заяўляюць пра "стратэгічнае партнёрства на бліжэйшыя выбарчыя кампаніі". Маюцца на ўвазе будучыя мясцовыя выбары, прэзідэнцкія выбары і выбары ў Палату прадстаўнікоў. Някляеў: "Тры апазіцыйныя структуры: рух "За Свабоду", Партыя БНФ і грамадзянская кампанія "Гавары праўду" заяўляюць пра стратэгічнае партнёрства. Прычым не пра партнёрства ўвогуле, а пра супрацоўніцтва па рэалізацыі доўгатэрміновай і канкрэтнай палітычнай праграмы". Згаданыя палітычныя сілы збіраюцца выставіць на прэзідэнцкіх выбарах аднаго кандыдата. Сваё "стратэгічнае партнёрства" палітыкі назвалі "Народны рэферэндум". Яны збіраюцца ў бліжэйшыя тры месяцы ездзіць па Беларусі, даведвацца пра праблемы людзей, якія пазней вынясуць на рэферэндум.

Вам можа спадабацца