З 23 па 27 сакавіка ў Менску пройдзе XХIХ міжнародны кніжны кірмаш, на якім будзе прадстаўлены стэнд ад нашага выдавецтва.
Кірмаш пройдзе ў будынку Нацыянальнага выстаўнага цэнтру (г. Менск, пр-т Пераможцаў, 14).
Падрабязная схема размяшчэння ўдзельнікаў тут.
На схеме месца нашага выдавецтва (Гайсак) пазначана сінім колерам.
Яно знаходзіцца ў фае будынку.
У экспазіцыі будзе выстаўлена больш за 60 нашых публікацыяў. Некаторыя зь іх можна будзе пабачыць і купіць толькі тут.
На кірмашы вы зможаце набыць як навінкі выдавецтва "ARCHE", так і рэдкія кнігі ды часопісы, што засталіся ў колькасці лічаных паасобнікаў!
Задаць нам пытанні можна па тэлефоне (29) 550-79-69 (мтс).
Да сустрэчы!