Аб шанаваньні Курапатаў

Грамадзтва

Аб шанаваньні Курапатаў

23 траўня 2013 а 11:35

Зянон Пазьняк

Паважаныя спадары. Пару дзён таму прагучэла чарговая кур’ёзная заява з боку канторскай “дэмакратыі” (спсп. Мілінкевіч, Янукевіч і прымкнулы да іх Някляеў) аб правядзеньні народнага рэфэрэндуму па пытаньні, зьмест якога яны яшчэ ня ведаюць, але думаюць даведацца (рэфэрэндум згодна рэжымнага закону праводзіць рэжым). Ніхто з сур’ёзных людзей не зьбіраецца абмяркоўваць гэтую скамарошую прапанову, тым больш, што са спадарамі заяўнікамі даўно ўжо ўсё зразумела. Спадарам Ю. Беленькаму, С. Папкову, А. Чахольскаму, В. Нямковічу. Паважаныя спадары. Пару дзён таму прагучэла чарговая кур’ёзная заява з боку канторскай “дэмакратыі” (спсп. Мілінкевіч, Янукевіч і прымкнулы да іх Някляеў) аб правядзеньні народнага рэфэрэндуму па пытаньні, зьмест якога яны яшчэ ня ведаюць, але думаюць даведацца (рэфэрэндум згодна рэжымнага закону праводзіць рэжым). Ніхто з сур’ёзных людзей не зьбіраецца абмяркоўваць гэтую скамарошую прапанову, тым больш, што са спадарамі заяўнікамі даўно ўжо ўсё зразумела. Але ёсьць адно “але”. Перад тым гэтыя ж людзі і гэтыя ж групоўкі аб’явілі, што з 25-га траўня па 3-га чэрвеня зьбіраюцца сабраць агульнанацыянальную талаку ў Курапатах, каб навесьці там нейкі свой парадак. На працягу 12-ці гадоў нашай працы ў Курапатах па стварэньні Народнага Мэмарыялу “Курапаты” мы ніколі ня бачылі там гэтых заяўнікаў, ніхто зь іх ня тое што не працаваў там, але нават не засьведчыў падтрымкі добрай справе. Некаторыя з гэтых асобаў былі заўважаныя ў час правакацыі падпалкоўніка Кузьняцова ў Курапатах у мінулым годзе і спробы мэмарыялізацыі там памяці польскіх афіцэраў з часткі катынскага сьпісу, месца пахаваньня якіх на сёньняшні дзень яшчэ ня знойдзена, ня высьветлена і не пацьверджана. Цяпер гэтыя асобы зьбіраюцца раптам арганізоўваць нейкае мерапрыемства ў Курапатах кшталту лукашысцкага суботніка. Усё гэта выклікае падазрэньні ў сапраўднасьці намераў згаданых асобаў, тым больш, што даверу ім няма. У сувязі з гэтым прасіў бы Камісію Сойму КХП – БНФ па мэмарыялізацыі Курапатаў (сп. А. Чахольскі) і арганізацыю “Хрысьціянская злучнасьць Курапаты” (сп. А. Нямковіч) арганізаваць назіраньне за магчымай працоўнай ініцыятывай гэтых асобаў у час магчымага суботніка ў Курапатах, папярэдне ўзгадніўшы становішча з навуковым кіраўніком ахоўнай зоны Курапатаў сп. М. Кляшторнай і паінфармаваўшы адпаведны аддзел Міністэрства Культуры і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Такія захады, на мой погляд, трэба зрабіць, бо ёсьць апасеньні, што Народнаму Мэмарыялу можа быць нанесена шкода і псаваньне ягонага выгляду. 21 траўня 2013 г. Старшыня КХП – БНФ і БНФ “Адраджэньне” Зянон Пазьняк

Вам можа спадабацца