Егіпет праз год пасля “арабскай вясны”

Міжнародныя дачыненьні

Егіпет праз год пасля “арабскай вясны”

4 ліпеня 2013 а 14:53

Праз год пасля абрання Махамеда Мурсі на пасаду прэзідэнта, “Рэпарцёры без межаў” глыбока занепакоены станам свабоды інфармацыі ў Егіпце.
Падзенне рэжыму Хосні Мубарака ў лютым 2011 года дало надзею на глыбокія змены і рэальнае паляпшэнне ў дачыненні да асноўных свабод, асабліва свабоды інфармацыі, што вельмі важна ў краіне, якая спадзяецца быць дэмакратычнай. Тым не менш, змены, якія адбыліся пасля абрання Махамеда Мурсі прэзідэнтам у чэрвені 2012 года, вельмі трывожныя. Спіс праблем доўгі. Новая Канстытуцыя, прынятая ў канцы 2012 года, недастаткова ахоўвае і гарантуе незалежнасць СМІ. Назіраецца ўсплёск судовых позваў і пераследаў журналістаў. Рэпарцёры таксама станавіліся аб'ектамі наўмысных фізічных нападаў, якія прайшлі цалкам беспакарана. Гэтыя парушэнні свабоды інфармацыі адлюстроўваюць жаданне з боку ўрада і кіруючай партыі прадухіліць асвятленне ў СМІ тых падзей, якія могуць пашкодзіць іх імідж, і каб прыхаваць палітычныя і сацыяльныя пратэсты, якія становяцца прычынай беспарадкаў. 22 лістапада 2012 года Махамед Мурсі праз канстытуцыйны дэкрэт пашырыў свае паўнамоцтвы, паводле якіх дэкларацыі, рашэнні і законы прэзідэнта з’яўляюцца канчатковымі і не падлягаюць апеляцыям. 8 снежня, пасля пратэстаў, дэкрэт быў адменены, але Мурсі атрымаў рэпутацыю хлуса і маніпулятара, бо 15 снежня захаваў рэферэндум па канстытуцыі, якая, на думку “Рэпарцёраў без межаў”, не гарантуе шматлікіх свабод і вядзе да ісламізацыі дзяржавы. Напрыклад, ёсць артыкул, якія гарантуе свабоду думкі і выказвання і права выражаць яе вусна, пісьмова, праз выявы і інш. Разам з тым, ёсць артыкулы, паводле якіх улады могуць караць журналістаў, якія іх крытыкуюць; галоўнай крыніцай законнасці лічыцца шарыят (так жа, як і ў старой канстытуцыі); дзяржава з’яўляецца абаронцай маральнасці. Пытанні застаюцца наконт права свабодна ствараць новыя СМІ. Таксама не забяспечана свабода самарэгулявання СМІ – прадугледжана стварэнне нацыянальнага савета па СМІ, які будзе сачыць, каб СМІ паважалі егіпецкія каштоўнасці і традыцыі. Нічога не сказана пра незалежнасць савета. Праз шэсць тыдняў пасля абрання прэзідэнта, ў жніўні 2012 года новы парламент назначыў новых рэдактараў кіраваць дзяржаўнымі медыямі. Гэта адбылося супраць жадання рэдакцый, якія хацелі, каб кіраўнікі былі абраныя альбо назначаліся незалежным органам. Гэта працэдура працягвае папярэднюю практыку Мубарака. За 200 дзён кіравання Мурсі было пададзена ў чатыры разы больш скаргаў на журналістаў за абразу прэзідэнта, чым на працягу ўсяго 30-гадовага кіравання Мубарака. Найчасцей скаргі падавалі юрыскансультанты прэзідэнта. “Рэпарцёры без межаў” адзначае, што ўсё пачалося пасля назначэння новага пракурора падчас кароткатэрміновага дзеянння прэзідэнцкага дэкрэта, які надаваў яму выключныя паўнамоцтвы. Дэкрэт быў скасаваны, і апеляцыйны суд скасаваў прызначэнне новага генпракурора, аднак новы генпракурор застаўся. 10 красавіка 2013 года Мурсі заявіў, што адзаве ўсе скаргі супраць журналістаў за распаўсюджанне хлуслівых звестак, якія былі пададзены яго кансультантамі. “Рэпарцёры” адабраюць такое рашэнне, але настойваюць, што трэба адзываць усе скаргі за абразу прэзідэнта ці рэлігіі. Таксама адбыўся рост нападаў і пагроз на журналістаў, і мала якія з іх раследуюцца ці забяспечваюцца абаронай. Зафіксавана 67 фізічных нападаў на працаўнікоў СМІ за год; як мінімум два нападзенні з падпалам на рэдакцыі (Al-Jazeera i Al-Watan). RSF турбуецца, што застаюцца без увагі “прамовы нянавісці” супраць СМІ, якія сыходзяць ад некаторых прыхільнікаў Братоў-мусульман і салафістаў. Егіпет знаходзіцца на 158-ым месцы са 179 ў Індэксе свабоды прэсы “Рэпарцёраў без межаў”.

Вам можа спадабацца