Вар'яцтва і рацыянальнасць Пуціна

Міжнародныя дачыненьні

Вар'яцтва і рацыянальнасць Пуціна

19 ліпеня 2013 а 10:02

У 5-гадовым тэрміне для Навальнага варта шукаць не аўтарытарную звар’яцеласць, але цвярозы розум. Крэмль адчувае таючую падтрымку грамадства і спрабуе засцергчыся ад будучых пераменаў. Часы “суверэннай дэмакратыі” скончыліся. Калі Пуцін прыйшоў да ўлады ён хутка займеў усё: падтрымку грамадства, верныя спецслужбы і эканамічны бум. Адзінай перашкодай былі алігархі, якіх значная частка расійскага грамадства заўсёды хацела бачыць у турме. Частка з алігархаў прысягнула на вернасць новаму рэжыму, у дачыненні да іншых Пуцін вырашыў выканаць грамадскую замову. Калі першыя 12 гадоў улады прайшлі адносна спакойна, то апошнія паўтары гады былі вельмі цяжкімі. Падтрымка Пуціна змяншаецца (хоць і не так хутка, як часта пра гэта кажацца) – ягоны голы торс выклікае ўжо больш смеху, чым захаплення. Апазіцыя адчула вецер у парусе, а Навальны стаў адным з найбольш папулярных людзей у інтэрнэце. У дадатак, эканамічны рост спаў да ўзроўню 1.1 % у першым квартале 2013 году. Калі рынак сланцавага газу будзе далей развівацца сённяшнімі тэмпамі, то ў будучыні Расію можа чакаць рэцэсія. Новая замежная палітыка Пуціна выглядае яшчэ горш. Калі шпіёнская сага са Сноўдэнам выглядае лагічна для такіх гісторыяў, то закон супраць усынаўлення сіротаў амерыканцамі нават па мерках Пуціна з’яўляецца неадэкватным. Праблема ў тым, што расійскае кіраўніцтва не ведае, як вярнуцца ў форму. Крэмль цяпер не можа выкарыстоўваць рост дабрабыту, як чыннік легітымізацыі. Калі Пуцін не можа прапанаваць грамадству пернікі, то застаецца толькі бізун. Расійскі кіраўнік спрабуе застрашыць не толькі апазіцыю. Ад дэпутатаў патрабуюць пазбавіцца рахункаў у замежных банкаў і дэклараваць усю сваю нерухомасць. Вядома, што Пуцін наступае на ўласны хвост, калі пачынае змагацца з карупцыяй унутры ўлады. Аднак, гэта і ёсць вынік дзейнасці Навальнага. Такім чынам, Крэмль спрабуе займець чужы лозунг і пазбавіць расійскую апазіцыю галоўнага козыру. Перспектывы Навальнага, як і расійскай дэмакратыі, пакуль ніякія. Пуцін на беларускім прыкладзе пабачыў, наколькі эфектыўным бывае бізун. І будзе далей яго ахвотна выкарыстоўваць.