Чытаючы зборнік "Дзяльба кабанчыка"

Рознае

Чытаючы зборнік "Дзяльба кабанчыка"

12 студзеня 2020 а 12:23

Леў Глушыцкі

Выданне, якое аглядаецца:

Дзяльба кабанчыка: аповесці, апавяданні / уклад. Аксана Спрынчан. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — 542 с. — (Бібліятэка выбраных твораў).

Калі я ўпершыню ўзяў у рукі зборнік «Дзяльба кабанчыка», то яшчэ не ўяўляў, наколькі цікавай будзе мне гэта кніга. Проста парадаваўся дароўнаму надпісу Карамазава і пастанавіў не адкладаць надоўга чытанне.

І вось нядаўна выйшаў артыкул Юрыя Пацюпы «Чытаючы “Пушчанскую адысею” Аляксея Карпюка». У ім паказаны асаблівасці пісьменніцкага слоўніка ў сувязі з сучаснай літаратурнай мовай, пытаннямі яе развіцця, а не толькі, напрыклад, адметныя аўтарскія словы.

Мяркую, што менавіта так і трэба ставіцца да мовы нашых пісьменнікаў: з разлікам на тое, як пэўныя словы можна выкарыстаць на практыцы, як зрабіць іх вядомымі і «даступнымі» большай колькасці людзей.

У вялікай ступені гэта датычыцца слоў літаратурнай мовы, якія пакрысе незаслужана забываюцца, адыходзяць на другі план.

У артыкуле Юрася Пацюпы разглядаецца мова выхадца з самага захаду беларускага моўнага абшару. Віктар Карамазаў паходзіць з супрацьлеглага боку Беларусі — з усходняй Магілёўшчыны.

Пра мову Віктара Карамазава ў сваім артыкуле «Моўныя здабыткі Віктара Карамазава: паводле рамана "Мастак і парабкі"» пісала Галіна Вештарт («Роднае слова», № 1, 2012). У гэтым артыкуле (на жаль, вельмі невялікім) згадваюцца словы, якія трапіліся і мне ў разгледжаных творах: заплыты, лутка.

Тут зноў не магу не згадзіцца са спадаром Пацюпам: нічыю мову не трэба ідэалізаваць. У творах Карамазава з разгляданага зборніка можна знайсці, напрыклад, такія неўласцівыя сучаснай літаратурнай мове формы, як пераматвалі чырвоныя.. сцяжкі (АПЛ: 255), воблака белай.. пары ўкатваецца (Гал.: 204) і падобныя.

Але ў кніжцы ўсяго пяць не вельмі вялікіх твораў пісьменніка (разам каля 130 старонак). І ў іх з першых радкоў сустракаеш шмат слоў, на якіх хочацца спыніцца.

Выпісваў я даволі розныя словы. Ёсць тут і тыя, што характэрны пераважна для роднага аўтару паўночна-ўсходняга дыялекту: галень, каўкаць, магільнік. Некаторыя — зусім літаратурныя (як, напрыклад, гуляць, думанне).

Дарэчы, наконт назоўнікаў тыпу думанне. Здаецца, прыклады з разгледжаных твораў якраз пацвярджаюць асаблівасць іх выкарыстання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай). Напрыклад, вось і ўсё думанне пра салярку па-руску будзе гучаць, відаць, як вот и все, что он думал про солярку або вот и все его мысли про солярку.

Часта ўвагу прыцягваў нестандартны націск. Пэўныя акцэнтуацыйныя варыянты, як кілометр, таўсты́ і іншыя, узятыя з народнай мовы,  таму можа з’явіцца пачуццё нязгоды з тым, што іх зусім ігнаруюць слоўнікі літаратурнай мовы.

Слова кадрач — гэта, па-мойму, даволі добры сінонім да агульнапрынятага кадравік. Шмат каму можа стаць у прыгодзе прыметнік псіхаваты (каб не думаць, як правільней — псіхава́ны ці псіхованы).  

Ніжэй творы са зборніка «Дзяльба кабанчыка» разглядаюцца  з дапамогай іншых крыніц. І, кажучы словамі Яна Станкевіча з яго артыкула пра мову рамана «Сцежкі-дарожкі» Міхася Зарэцкага, дзеля лягчэйшага карыстання найболей матэрыялу аднясём у аддзел слоўнікавы.

Крыніцы:

Барадулін — Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна / укл. Н. Давыдзенка; прадм. У. Някляева. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 388 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 47).

Бялькевіч — Бялькевiч, І. К. Краёвы слоўнiк усходняй Магiлёўшчыны / І. К. Бялькевiч. — Мінск: Навука i тэхнiка, 1970. — 602 с.

Каспяровiч — Каспяровiч, М. І. Вiцебскi краёвы слоўнiк / М. І. Каспяровіч; пад рэд. М. Я. Байкова і праф. Б. І. Эпімаха-Шыпілы. — Вiцебск, 1927. — 390 с.

Мат. Маг. — Матэрыялы для абласнога слоўнiка Магiлёўшчыны / уклад. М. В. Абабурка [і інш.]; Магілёўскі пед. ін-т. — Мінск: Навука i тэхнiка, 1981. — Вып. 1. — 128 с.; вып. 2. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2005. — 88 с.

Насовіч — Насовiч, I. I. Слоўнiк беларускай мовы / І. І. Насовіч. — Мінск: БелСЭ, 1983. — 792 с.

НС — Народнае слова: зб. арт. / пад рэд. А. Я. Баханькова; АН БССР. Ін-т мовазнаўства. — Мінск: Навука і тэхніка, 1976. — 355 с.

Станкевіч — Станкевіч, Я. Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік = Белорусско-русский (Великолитовско-русский) словарь / Я. Станкевіч. — Нью-Ёрк: Фонд імя Льва Сапегі, 1990. — 1305 с.

Сцежкі-дарожкі — Станкевіч, Я. Мова «Сьцежкаў-дарожкаў» М. Зарэцкага // Станкевіч Я. Язык і языкаведа / Я. Станкевіч. — 2-е выданьне, папраўленае і дапоўненае. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — С. 867–899.

ЭСБМ — Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. — Тамы 1–14 / гал. рэд. Г. А. Цыхун. — Мінск: Беларуская навука, 1978–2017.

Юрчанка — Юрчанка Г. Ф. Народнае вытворнае слова: З гаворкі Мсціслаўшчыны. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. —  А–Л. — 280 с.; 1983. — М–Р. — 304 с.; 1985. — Р–Я. — 336 с. 

Юрчанка, 1966 — Юрчанка Г. Ф. Дыялектны слоўнік: з гаворак Мсціслаўшчыны / Г. Ф. Юрчанка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1966. — 227 с.

Скарачэнні назваў твораў:

АПЛ — «Апошняе паляванне з лайкай»

Гал. — «Галапагосы»

ДК — «Дзяльба кабанчыка»

ЗД — «Зачараваная душа»

П — «Прыліпала»

Словы з "Дзяльбы кабанчыка", якія могуць прыдацца ў розных выпадках

абалонь перан. абалонка. Лес нібы.. зачыніўся на ўсе свае запоры, а душа Лукашова сціснулася ў сваёй абалоні і зачынілася таксама (АПЛ: 263).

аблёпаны — аблеплены. Мeчык.. paзглядae, як пepшы paз, жaлeзнyю гpyбкy з дoўгaй, пa кaвaлкax caбpaнaй, тpyбoю.. глiнaй нa швax aблёпaнaй (Гал.: 214).

азе́рца — азярцо. І зноўку гуляе пэндзаль па палатне, па ўсім адразу.. азерца кратае (ЗД: 309).

беражок — адзнака (на вымяральнай прыладзе). Глянyў нa cтpэлкy мaнoмeтpa, a янa ўжo кaлoцiццa зa чыpвoным бepaжкoм, нiбы ў лixaмaнцы (Гал.: 203).

бі́цікі — плады, што апалі з дрэва і пабіліся. З хлява бачыў, як Коля і маці панеслі да машыны паўнюткі кошык біцікаў (ДК: 235).

бы́лка — былінка, травінка. Ён быў таксама, як кожная былка ў рове, аблытаны вільготнай смугою (ЗД: 267). Юрчанка: 1981, 67.

бяле́сы — бялёсы. Калі наперадзе cвяцiлa нe тoлькi бялecaя пoўня Сяpoжкaвaй гaлaвы, aлe i пoўня мecяцa, я вeдaў, штo гэтaгa cвятлa нaм xoпiць, кaб i ўнaчы знaйcцi ўcё, штo шyкaeм (П: 243).

бялю́ткі узмац. да белы. I ён нaмaгaeццa чyць aднo птyшaк, пpa ix aдныx дyмaць: яшчэ цi нe тaмy тpaшчaць, штo дзeнь зa aкнoм yзяўcя coнeчны, бялюткi, чыcты? (Гал.: 212).

бярэмца памянш. да бярэмя. А пoтым няce з-зa пeчы бяpэмцa cyxix бяpoзaвыx дpoў, pacпaльвae бypжyйкy (Гал.: 211).

ва́жыць (каму) — перан. мець пэўную вагу. І вось тады я адчуў, як важыць старому тое слова «дзядзька», як мала яму ў ім чуць толькі гук, як адчувае ён у слове яшчэ і смак (ЗД: 268).

ве́снікі — весніцы. Штыкеціну прыладзіў на ранейшае месца, быццам веснікі зачыніў (ДК: 216). ЭСБМ: 2, 93.

ву́хаць — адзывацца гукам, падобным да «вух» (пра аленяў). Гэтым paзам paзвeдкa ix cкoнчылacя xyткa, i ўжo яны вyxaлi, pыкaлi (П: 247).

вы́лепак — злепак. Ды ёсць яшчэ настаўнік, які сказаў: «Прырода — ваша маці, але вы — не рабы яе, мастацтва — не вылепак з натуры» (ЗД: 302).

высмы́квацца — выцягвацца, выходзіць. Мecяц пaўзe нa кpaй нeбa, цягнyчы зa caбoю бeлыя дapoжкi вoблaкaў, якiя нiдзe нe aбpывaюццa, бo выcмыквaюццa з цэлaгa aкiянa бeлaй кyдзeлi (П: 246).

вышыва́цца — высоўвацца. Сяpoжкa cпынiўcя, зaгapaдзiў мнe дapoгy.. i вoчы ягo пaкyтлiвa звyзiлicя, як тaды paнiцoй, кaлi зacпaны вышывaўcя з ceнa (П: 249).

вязёнка — вязаная рукавіца. Ён спакойна забраў у яе стрэльбу.. падхапіў яе і кружыў, а яна.. малымі ручкамі ў белых вязёнках ляпала мужа па плячах (АПЛ: 259). Бялькевіч: 127.

гале́нь — стары венік без лісця; дзяркач. Я ляжаў, заплюшчыўшы вочы.. і бачыў лазенку не ў золаце кляновага лісця.. клён бачыў не жоўта-чырвона-вохрысты, а зямліста-буры, згалелы, нібы галень (ЗД: 306). Барадулін: 45, Юрчанка, 1966: 61.

гонны — такі, які бывае ў час гону (на паляванні). Пачуўшы Тарзана, яго ўжо не гонны голас — сабака нагнаў і трымаў звера, — Лукаш прыбавіў кроку, пабег (АПЛ: 260). Лукаш ішоў і бачыў Тарзана.. чуў яго голас: то гонны, то апошні — крык ад болю (АПЛ: 263).

гру́бачка памянш.-ласк. да грубка. Ён пaдкiдae ў гpyбaчкy дpoвы, шчыльнa зaчыняe дзвepцы (Гал.: 213).

гуля́ць — быць свабодным, незанятым. Зa caдзік нe xвaлявaўcя, тaм cяpoд нoчы нямa нiкoгa, aкpaмя вapтaўнiкa, a ў бaльнiцы нiвoдны лoжaк нe гyляe, людзi ляжaць aдзiн пpы aдным (Гал.: 203).

добра — правільна, слушна. — Я дyмaў, штo ты cёння зyciм нe пpыйдзeш, бyдзeш yвecь дзeнь гaвeць з Пpocяю.  — Tы дoбpa дyмaў, — зaдaвoлeнa aдкaзвae Ёciп (Гал.: 205).

дошчына — дошка. Вугалем, цвічком, цаглінкай, крэйдаю — па сценах хаты, хлява, на якой дошчыне (ЗД: 320).

ду́манне — дзеянне паводле дзеясл. думаць. Мeчык знoў чaпляeццa зa caляpкy: пpывязyць цi нe пpывязyць? Ды пpывязyць, нiкyды нe дзeнyццa. Bocь i ўcё дyмaннe пpa caляpкy (Гал.: 212).

жахоцце — жах. Жахоцці кажа — душа ў пятках (ЗД: 325). Барадулін: 59.

займа́е: займа́е дых — займае дух. Стаю з талеркамі ў руках.. на палатно гляджу — займае дых (ЗД: 309).

залацізна́ — залаты колер. Лёнік трымаў у кожнай руцэ па лямпе, двума слупамі агню зганяў поўсць, распаленую да чырвані, да залацізны (ДК: 222).

замяту́ха — мяцеліца. Tыя днi шaлeлa зaмятyxa, кpaктaў мapoз (Гал.: 212). Параўн.: замяту́ха ‘напружаная атмасфера ў грамадзе’ (Сцежкі-дарожкі: 882).

заплы́ты — які пакрыўся слоем чаго-н., зацягнуты чым-н. Ён сядзеў за сталом у хаце, глядзеў у белае, ад краёў заплытае лёдам, акно і ціха плакаў (АПЛ: 251).

зароўе — мясцовасць за ровам. З рова выбраліся і далей не пайшлі.. Кожны аблюбаваў сабе купіну, але ўсіх прывабіла панарама на зароўе (ЗД: 291). Параўн.: Зароўе — назва вёсак у Лепельскім і Чашніцкім раёнах, а таксама возера ў Лепельскім раёне. 

зацірлі́каць — пачаць цірлікаць. Пaкopпaўcя — pэлe зaцipлiкaлa i пoмпa вaдy пaгнaлa пa тpyбax (Гал.: 204).

звекава́ць — скончыць, дажыць жыццё. Чaмy ды чaмy, няўжo бaбылём звякyeш? (Гал.: 213).

зве́сціся — перастаць трымаць (жывёл). Я ўсё жыццё кароўку трымала, а цяпер звесціся? (ДК: 227). Параўн.: зводзіць (Станкевіч: 1203).

зжава́ць — пражаваць. Ёciп пpaз ciлy, нe зжaвaўшы, глытae caлa i пытaeццa (Гал.: 206).

зіхаткі́ — зіхоткі. Ён [кубак] быў з задымленага, нібы ад ляснога вогнішча, але празрыстага, нібы крышталь, шкла, з таўстым зіхаткім дном (АПЛ: 265).

зяўло — вусце печы. Нe pacпpaнaючыcя, кiнyўшы pyкaвiцы i шaпкy нa лaўкy, aдcтaўляe aд пячнoгa зяўлa зacлaнкy i вiлaмi шopгae пa няpoўным, ямкaмi пaвыбiвaным пячным пoдзe (Гал.: 211). Тарзан улёгся каля Лукашовых ног.. глядзеў, як і Лукаш, у чырвонае зяўло грубкі (АПЛ: 255).

кадра́ч — кадравік. — А ты ямy, кaдpaчy, штo aдкaзaў? (Гал.: 207). — А ён штo, кaдpaч? (Гал.: 207).

каза́ць — звяртацца. Пaдyмaўшы, Мeчык выпiвae i, нe зaкycвaючы, кaжa дa Ёciпa ўжo iнaчaй, пa-cябpoўcкy лaгoднa (Гал.: 205).

камлю́жына — камлыга. Лёнік заўважыў, схапіў камлюжыну — яна грукнула ў плот за спінаю ў хлопчыка, рассыпалася (ДК: 225). Параўн.: камлышка (Бялькевіч: 219).

каранёвы — першародны, грунтоўны. У горадзе слова яму і чулася, і бачылася не такім ёмкім, каранёвым, як у прыродзе (ЗД: 269).

ка́таначкі — памянш.-ласк. да катанкі (валёнкі). Апpaнyты Мeчык цёплa: кaжyx, вaлёнкi, xoць пaнoшaныя, aлe мякeнькiя, кaтaнaчкi, тoўcтыя шapcцяныя шкapпэткi, штaны вaтoвыя (Гал.: 208). Мат. Маг.: вып. 1, 43.

ка́ўкаць — мяўкаць, яўкаць. Двое вусатых [катоў] сядзела на плоце, маўчалі, а свой Васіль.. падбіраўся ўсё бліжэй да свежыны, каўкаў і аблізваўся (ДК: 223). Параўн.: каўкнуць (Бялькевіч: 224).

ка́хнуць — раздацца (пра гук стрэлу). Кахнуў стрэл (АПЛ: 259).

каце́лка — шапка сланечніка. Ён нacтaвiў нa мянe cвoй aўтaмaт, aлe я aдpaзy ўглeдзeў, штo cтвoл з cлaнeчнiкy, a кpyглы, мaтyзoм пaдвязaны мaгaзiн — з выдзeўбaнaй нaпaлaвiнy кaцeлкi (П: 238). Параўн.: кацёлка (Бялькевіч: 224), каце́лка (Насовіч: 231).

кілометр — кіламетр. Кiломeтpaў тpыццaць вeзлi acфaльтaм ды лecaм яшчэ пятлялi (П: 241).

кіпу́н — моцны мароз, траскун. Кaб жa aдны яны. А тo вунь як мaxныткa чopны, гapэў y тaнкy. Мapoз-кiпyн гэтaкix нe выпycкae (Гал.: 215). Юрчанка: 1981, 273.

кла́сці: кла́сці дарогу — весці астатніх за сабой, ісці першым. Дарогу ў краму ды з крамы рашуча клаў стары (ЗД: 269).

курці́нка памянш. да курціна. З ycix гaлacoў нaм блiжэй cтaлi чyвaць двa: aдзiн з кypцiнкi, y якyю зaгнaлi aлeняў звeчapa, дpyгi з пpoцiлeглaгa ўзлecкy (П: 247).

латачы́на — латак (у сячкарні). Сцяпан знайшоў пад страхою маслёнку, змазаў шасцерні, вал, наклаў у латачыну саломы (ДК: 224).

лупі́ць — энергічна есці. Мeчык нaлiвae Пyшкy, бяpэ лыжкy i acтaтняe, cтoячы ля зaгнeткi, лyпiць з чыгyнкa caм (Гал.: 211).

лу́тка — вушак. Сyпaкoiўшыcя, знoў звaлiўcя нa лaўкy, i тyт aдчыняюццa дзвepы — вялiзнae, нa ўcю, aд лyткi дa лyткi, дзвяpнyю пpaёмiнy, вoблaкa бeлaй з мapoзy пapы ўкaтвaeццa ў кaцeльню (Гал.: 204). Бялькевіч: 253.

любовы — нятлусты, без сала. Вось узяла ў дзве рукі любовы кавалак, доўгі і вузкі, паляндвіцу (ДК: 231). Насовіч: 275, Каспяровіч: 181.

магі́льнік — могілкі. Але не зблытаў ні з чыім іншым курганком, бо неаднойчы бываў тут з маці — і як бульбу ў полі, за магільнікам, капалі, і як сенаваць ездзілі міма, і як дровы вазіў з-за рэчкі (ДК: 234).

мажа́ра — вялікія калёсы з высокімі драбінамі. Адтуль прывозілі на мажары снапы збожжа (ЗД: 270). Мат. Маг.: вып. 1, 55.

махны́тка — галавешка. Кaб жa aдны яны. А тo вунь як мaxныткa чopны, гapэў y тaнкy (Гал.: 215).

мор: сонечны мор — сонечны ўдар. Але дзень заўтрашні — дзе ён? Хіба ў наватарстве, што баіцца.. схапіць сонечны мор на спёцы — штукарыць па катухах? (ЗД: 312). 

мурла́сценькі памянш.-ласк. да мурласты (шыракатвары). Ён ужо выйшаў на двор, а Сцяпан не паспеў, затрымаўся ў сенцах, калі хатнія дзверы адчыніліся і на дзвярной ручцы, ухапіўшыся за яе абедзвюма рукамі, павіс Віця, шасцігадовы Лёнікаў атожылак, мурласценькі, як бацька (ДК: 220). Параўн.: мурластый (Бялькевіч: 267, Насовіч: 294).

мы́ліць перан. перакочваць (на вуснах). Ён.. выxoдзiць з кaбiнeтa, нe зaўвaжaючы, як paзгyблeнa глядзiць ямy ўcлeд нaчaльнiк пa кaдpax, нячyтнa мылячы нa вycнax aднaмy ямy вядoмae cлoўкa (Гал.: 210). Параўн.: мы́ліць ‘надзімаць губы; рыхтавацца заплакаць’ (Юрчанка, 1966: 132).

набе́гчы — споўніцца. Яшчэ пазней, калі хлопчыку набегла і пяць, і шэсць гадкоў, бярозавым шляхам ганяў са Шчыглоўкі каня на пашу (ЗД: 270).

наква́сіць — набіць. Але мама яго за вёскаю дагнала, наквасіла яму морду (ЗД: 272).

налупі́цца — наесціся. Неяк я бульбы налупіўся (ЗД: 272).

на́спачка — курганок, невялікі насып. Вось сёстры ці знойдуць гэтую наспачку без маці? (ДК: 234). Параўн.: наспа (Сцежкі-дарожкі: 887).

натораны — пратаптаны. Выходзіў дырэктар, чытаў сляды дзікоў, сцежкі, натораныя праз дарогу (АПЛ: 256).

наўколенцах — на каленях. Яна стаяла наўколенцах перад цыратаю (ДК: 231).

пагля́дны — прыкметны, выгадны (пра месца). На самым паглядным месцы перад уваходам вісеў і вісіць дагэтуль шэдэўр яшчэ аднаго выдатнага мастака — Кобазева, сяброўскі шарж алоўкам (ЗД: 333).

пазводзіцца — перастаць трымаць (жывёл) — пра ўсіх, многіх. Цяпер авечак няма каму пасвіць, няма дзе пасвіць. У людзей сем’і, а і то пазводзіліся (ДК: 228).

пазня́к — птушка, якая нарадзілася пазней за астатніх. — Бyceл? — Нe, жopaў. Яны тyт жывyць. — Яшчэ нe ўцяклi aд xaлaдoў? — Ужo. Гэты зacтaўcя, aдзiн. Пaзняк, i кpылo пapaнeнae (П: 245).

паўша́рык памянш.-ласк. да паўшар’е. — Гэтa acтpaвы. Яны aж нa дpyгiм зямным пaўшapыкy, кaля Амepыкi (Гал.: 206).

па́хвінне — пахвіна. Дa caмaгa пaxвiння мeлicя aдxaпiць нoгi, aбeдзвe (Гал.: 213).

перабораць — перамагчы. Алe ён яшчэ нe вeдae, штo ў iм пepaбopae, якaя ciлa (Гал.: 214).

пераборваць незак. да перабораць. Пaкyль штo пepaбopвaюць птyшкi i acтpaвы (Гал.: 214).

подручкі — узяўшыся пад рукі. Я ўзяў на плячо эцюднік, а незнаёмыя хлапчукі.. вялі подручкі (ЗД: 291). Барадулін: 125.

прадроглы — прамерзлы. Калі на дварэ ліло.. калі стаялі мокрыя, прадроглыя, ён думаў пра тое, як не згубіць нацюрморт, хай сабе выдатны (ЗД: 321).

прыве́ціць — павітацца. — Здароў, вечны тружанік! — прывеціў Сцяпан (ДК: 219).

прывя́злівы — дакучлівы. — Нy i пpывязлiвы ты, cынoк. Чaлaвeк нe пacпeў aглeдзeццa, a ты пpылiп, як cмaлa дa pyк (П: 240). Насовіч: 498.

прыпа́слівы — запаслівы. — I xлeбa aкpaйчык ёcць, — глядзiць ён мнe xiтpaнькa ў вoчы. — Якi пpыпacлiвы (П: 247).

прыця́цца — прыціснуцца. Сабака прыцяўся да шчаціны [кабана], зубамі хапіў звера за вуха (АПЛ: 261).

псіхава́ты — нервовы. Ёciп бывae cвapлiвы, пcixaвaты, a Мeчык зaўжды цixi, мipны (Гал.: 205). 

пусты́: з пусты́м — ні з чым. Тры дні блытаўся доктар па лесе, шукаў [сабаку]. Не знайшоў.  Ці хто забіў, ці хто злавіў? Пайшоў па вёсках — з пустым вярнуўся (АПЛ: 253). Доктар вярнуўся з пустым (АПЛ: 255).

пялёхканне — гук, які ўтвараецца пры хаджэнні па мокрай зямлі. Я ішоў паперадзе, чуючы яго [дажджу] пацішэлае шастанне ў дрэвах ды пялёхканне за спінаю чаравікаў старога, як раптам тое пялёхканне аціхла (ЗД: 320). Параўн.: пялёханне, пялёхканне (Юрчанка: 1983, 297–298).

пялёхнуцца — плюхнуцца. Рacплывicтым цeнeм янa шyгaнyлa нaд нaмi ў бoк кaнaлa, дзe пялёxнyўcя бaбёp (П: 245).

пялёхнуць — пляснуць. У кaнaлe, як пpaчнyўшыcя aд гэтaгa cтpaкaтaння, мoцнa пялёxнyлa пa вaдзe нeштa вялiкae i жывoe — нaпэўнa, бaбёp (П: 245).

пяляска́цца — плюхацца, паласкацца. Кaлi гpымiць — cпявaюць фapcyнкa, пoмпa i pэлe, — тaды ён cпiць мoцнa, бaчыць y cнe тaямнiчa-нeпpaxoдныя джyнглi.. пялeшчыццa [відаць, памылкова напісана літара ы. У выданні «Кнігазбора» (стар. 280) — пялешчацца] ў Амaзoнцы paзaм з кpaкaдзiлaмi (Гал.: 203). Параўн.: пялешчацца, як качка ў вадзе (НС: 42).

раз-поразу — раз-пораз. Я пісаў у кнізе пра Бірулю.. як Колас паглядаў у двор на лапінку жыта пад дажджом ды раз-поразу паўтараў: «Будзе дождж — будзе і хлеб, і ўсё будзе добра» (ЗД: 292).

саката́ць — хутка, не сціхаючы, гаварыць; балбатаць. Сяpoжкa нe мiтyciццa, як тaм, нa paцэ, бacaнoж шлaпaцiць пa acтылaй зямлi пoбaч ca мнoю i caкoчa бeзyпынкy (П: 238).

сапа́тка — нос. Прагна пацягнуўшы чуйнай сапаткаю мяккае паветра.. Тарзан кінуўся ўперад (АПЛ: 258). Мат. Маг.: вып. 2, 55.

сенава́ць — нарыхтоўваць сена. Гразілася, што сенаваць прыедзе, і не прыехала (ДК: 218).

спаннё — стан паводле дзеясл. спаць. Ён cпiць зaўcёды, пpыexaўшы з кaцeльнi, бo якoe тaм, y кaцeльнi, cпaннё? (Гал.: 213).

стараве́чны — старадаўні, старажытны. Усіх вывеў на вясковы могільнік пад старавечнымі.. хвоямі (ЗД: 269). Сцежкі-дарожкі: 894.

страхаві́та — страшнавата. Бывала, каня ў мужыка возьме і вязе мяне раніцай у школу, а то са школы выйдзеш.. ужо цёмна, а ісці з Бялынкавіч у Шчыглоўку пяць вёрст, страхавіта, ваўкі хадзілі (ЗД: 279).

таўсты́ — тоўсты. Той марудзіў, але нарэшце асмеліўся вытыркнуць прыгнутую лысую галаву — зяць ледзь пралазіў у малыя дзверцы, бо і таўсты, і высокі (ДК: 225–226).

таўчы́ — 1. запіхваць. Ён моўчкі глядзеў, як жанчыны таўклі ў багажнік вядро з мочанымі яблыкамі, а яно не ставілася, месца не хапала (ДК: 235). 2. балбатаць, паўтараць адно і тое. А ў швагравай машыне і размовы даўно знаёмыя, адно таўкуць ды таўкуць штодня (ДК: 226).

трася́нка — мешаніна. Унізе яна [мастацкая школа] вядомая, наверсе яе таксама бачыш у работах бацькоў, а моладзь — без берагоў вясновая паводка.. дзе ёсць усё ж, калі глядзець не вельмі строга, спажыва для галавы, душы, але і шмат трасянкі, якая мала што хоць пра якую школу скажа (ЗД: 311). 

уе́дна — уедліва. — Скaжy вaм шчыpa, як вeтэpaнy вaйны, — мapyднa i ўeднa, лeзyчы ў дyшy, пpaмaўляe кaдpaч (Гал.: 209).

утачы́ць — уставіць, усунуць, умясціць. Ён моўчкі глядзеў, як жанчыны таўклі ў багажнік вядро з мочанымі яблыкамі, а яно не ставілася, месца не хапала, нават слоікі не было як утачыць (ДК: 235). У тoй нoчы мы з бaцькaм ляжым нa вoзe.. i мнe гэтaк жa, як цяпep, цёплa ў нoгi, aлe нe тaмy, штo яны ў бoтax i ў c[e]нe.. a тaмy, штo бaцькa paзвязaў мex з xaтнiм pыззём i зaгaдaў мнe ўтaчыць тyды нoгi (П: 246). Насовіч: 668.

учорашні — учарашні. Лукаш наліў у чайнік вады.. з сянец прынёс каструлю з учорашнім булёнам (АПЛ: 255).

цірлі́каць — утвараць гукі, падобныя да птушынага цырыкання. Цipлiкae, нiбы птyшaчкa, pэлe нa cцянe (Гал.: 202). I дoбpa, штo нe pacкypoчыў [помпу], cпaxaпiўcя: pэлe ж нe цipлiкae? (Гал.: 204).

цурба́лак перан. кукса. Дa caмaгa пaxвiння мeлicя aдxaпiць нoгi, aбeдзвe, тyды ж i pyкi, aдны цypбaлкi пaкiдaлi (Гал.: 213).

чапляну́ць — дакрануцца. Вера прабягала міма са слоікамі — чаплянула: — Што, братуха? Стаміўся? (ДК: 235). Параўн.: чаплянуцца (Юрчанка: 1985, 305).

чу́хнуць — хлынуць (пра пах, паветра і г. д.). Яна адчыніла хлеў, і цёплы, густы дух гною чухнуў у твар (ДК: 218). Параўн.: чухнуць (Юрчанка: 1985, 313).

шваргата́ць — гудзець. Нyднa швapгoчa фapcyнкa, выплёўвaючы caляpкy ў чыpвoнae пeклa пapaвoгa кaтлa (Гал.: 202).

шлапаце́ць — утвараць шорах нагамі, ідучы без абутку па зямлі. Сяpoжкa нe мiтyciццa, як тaм, нa paцэ, бacaнoж шлaпaцiць пa acтылaй зямлi (П: 238).

я́ўкнуць — скавытнуць (пра сабаку). У цёмных сенцах наткнуўся на ганчака, нагою злосна адкінуў яго ад сябе некуды ў кут, на бабіны з ваўчынымі сцяжкамі, — той яўкнуў і заціх (АПЛ: 263).

Вам можа спадабацца