Выданьні ARCHE на XXVII Менскім міжнародным кніжным кірмашы

Рознае

Выданьні ARCHE на XXVII Менскім міжнародным кніжным кірмашы

3 лютага 2020 а 18:28

* * * * *

Паважаныя чытачы!

З 5 па 9 лютага ў Менску пройдзе XХVII міжнародны кніжны кірмаш, на якім будзе прадстаўлены стэнд ад нашага выдавецтва.
.

Кірмаш пройдзе ў будынку Нацыянальнага выстаўнага цэнтру (г. Менск, пр-т Пераможцаў, 14).

У мэтах папулярызацыі чытаньня, нацыянальнага кнігадрукаваньня таксама адбудуцца сустрэчы ў кнігарнях, бібліятэках, музэях.

Падрабязная праграма тут.


                                     

Націсьніце на выяву, каб павялічыць



    На выставе можна будзе пазнаёміцца з выданьнямі ARCHE, задаць пытаньні й даведацца пляны выдавецтва.

    У экспазыцыі будзе выстаўлена больш за 60 нашых публікацыяў. Некаторыя зь іх можна будзе пабачыць і купіць толькі на выставе.

    На кірмашы вы зможаце набыць як навінкі выдавецтва "ARCHE", так і рэдкія кнігі ды часопісы, што засталіся ў колькасьці лічаных паасобнікаў!

    Таксама на нашым стэндзе будзе мажлівасьць набыць выпускі часопісу "Наша гісторыя", дзіцячых часопісаў "ДУДУ" і "Асцярожна, дзеці!".  


   


Кніжны кірмаш працуе:

► 5-8 лютага (серада-субота): ад 10:00 да 19:00

► 9 лютага (нядзеля): ад 10:00 да 17:00


Задаць нам пытаньні можна па тэлефоне (29) 550-79-69 або на старонках у сацыяльных сетках:

УКантакце FacebookTwitter


Уваход вольны!

Да сустрэчы!

Вам можа спадабацца